Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад ня будзе ўводзіць эўра

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.03.2017 10:48
Для ўваходу ў эўразону сярэдні заробак палякаў павінен складаць 2500 даляраў.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад прэм’ер-міністра Бэаты Шыдла не ўвядзе Польшчу ў эўразону ў гэтым тэрміне паўнамоцтваў. Пра гэта заявіў старшыня Сталага камітэту Рады міністраў Генрык Кавальчык.
У эфіры прыватнага Радыя Zet міністра запыталі, ці Польшча павінна ўвайсьці ў эўразону. «Я лічу, што на гэтым этапе гаспадарчага разьвіцьця, не», – адказаў Генрык Кавальчык.
На пытаньні журналіста, якім гэты этап павінен быць, міністар адказаў: калі заробкі палякаў будуць параўнальнымі з заробкамі ў краінах эўразоны. Паводле Кавальчыка, калі сярэдні заробак у Польшчы будзе складаць каля 10 тысяч злотых (2500 даляраў), толькі тады можна пачаць думаць аб уваходзе ў эўразону. На яго думку, так станецца праз 7-8 гадоў.
«Калі б мы цяпер увайшлі ў эўразону, то мы маем доступ да вельмі танных крэдытаў, пакупніцкая здольнасьць у нас слабая, было б тое, што ў Грэцыі», – сказаў Генрык Кавальчык.
Паводле яго, у гэтым тэрміне паўнамоцтваў урад «Права і справядлівасьці» не пачне ўваход у эўразону. «У наступным, хто ведае», – сказаў Кавальчык.

Урад прэм’ер-міністра Бэаты Шыдла не ўвядзе Польшчу ў эўразону ў гэтым тэрміне паўнамоцтваў. Пра гэта заявіў старшыня Сталага камітэту Рады міністраў Генрык Кавальчык.

У эфіры прыватнага Радыя Zet міністра запыталі, ці Польшча павінна ўвайсьці ў эўразону. «Я лічу, што на гэтым этапе гаспадарчага разьвіцьця, не», – адказаў Генрык Кавальчык.

На пытаньні журналіста, якім гэты этап павінен быць, міністар адказаў: калі заробкі палякаў будуць параўнальнымі з заробкамі ў краінах эўразоны. Паводле Кавальчыка, калі сярэдні заробак у Польшчы будзе складаць каля 10 тысяч злотых (2500 даляраў), толькі тады можна пачаць думаць аб уваходзе ў эўразону. На яго думку, так станецца праз 7-8 гадоў.

«Калі б мы цяпер увайшлі ў эўразону, то мы маем доступ да вельмі танных крэдытаў, пакупніцкая здольнасьць у нас слабая, было б тое, што ў Грэцыі», – сказаў Генрык Кавальчык.Паводле яго, у гэтым тэрміне паўнамоцтваў урад «Права і справядлівасьці» не пачне ўваход у эўразону. «У наступным, хто ведае», – сказаў Кавальчык.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт