Logo Polskiego Radia
Print

Польскія партыі й арганізацыі пратэстуюць супраць падзей у Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.03.2017 20:29
  • Бладынец.mp3
  • Саламатава.mp3
Партыя Nowoczesna перадала ліст паслу Беларусі, а Група "Заграніца" выказала востры пратэст супраць насільля.
Аляксандар Лукашэнка (архіўны здымак)Аляксандар Лукашэнка (архіўны здымак)youtube.com/screen

Польская лібэральная партыя Nowoczesna (Сучасная) перадала ліст амбасадару Беларусі ў Польшчы Аляксандру Авяр’янаву. У лісьце партыя выказала заклапочанасьць апошнімі падзеямі ў Беларусі. У лісьце, між іншым, зазначаецца, што брутальны разгон мірнай дэманстрацыі й іншыя насільныя дзеяньні сілавых структур не павінны мець месца ў краіне, якая лічыць сябе дэмакратычнай. Мы зьвязаліся з актывістам па правах чалавека й членам партыі Nowoczesna Томашам Бладынцом (Tomasz Bladyniec), які распавёў нам пра ініцыятыву (слухайце гукавы файл).
Тым часам група “Заграніца”, якая яднае шэраг польскіх няўрадавых арганізацый, выказала свой востры пратэст супраць рэпрэсій у Беларусі адносна грамадзянскай супольнасьці й звычайных грамадзян. У адкрытым лісьце групы гаворыцца, што беларускія ўлады насільным шляхам падаўляюць гарантаванае Канстытуцыяй права беларускага народу на свабоду выказваньня й свабоду слова. Гаворыць прадстаўнік Групы, супрацоўніца Польскага Хэльсінкскага фонду правоў чалавека Вольга Саламатава (слухайце гукавы файл).
вс

Валеры Саўко

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт