Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы сёньня страйкуюць настаўнікі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.03.2017 12:28
Пэдагогі пратэстуюць супраць рэформы сыстэмы адукацыі.
Прэс-канфэрэнцыя Саюзу польскіх настаўнікаў у справе страйку.Прэс-канфэрэнцыя Саюзу польскіх настаўнікаў у справе страйку.PAP/Jakub Kamiński

Арганізатар акцыі Саюз польскіх настаўнікаў (Związek Nauczycielstwa Polskiego) паведамляе, што страйкуе каля 45% школ у краіне.

У адной з варшаўскіх гімназій страйкуюць амаль усе пэдагогі. Настаўніца польскай мовы Юстына Макшыньска патлумачыла, што настаўнікі ня хочуць згубіць дасягненьні гімназіі.

Ю.Макшыньска: Цяпер на працы я адчуваю сябе вельмі добра. У мяне зь гімназістамі добры кантакт. Разам з вучнямі мы прымаем удзел у шматлікіх мерапрыемствах. Добрыя вынікі нашай працы бачныя цяпер, пасьля звыш дзесятка гадоў пасьля апошняй рэформы. У настаўнікаў паўстае такое ўражаньне, што цяпер нам гэта хочуць зьнішчыць і прыдзецца ўсё выпрацоўваць нанава.

Саюз польскіх настаўнікаў патрабуе павышэньня заработнай платы на 10 працэнтаў, гарантыяў захаваньня працоўных месцаў і нязьменных умоваў працы да 2022.

Страйк працягнецца да 15.30 польскага часу. Калі дзеці прыдуць у школу, дырэктар мае абавязак гарантаваць ім апеку.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт