Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін абмеркаваў з Саветам бясьпекі РФ падрыхтоўку да сустрэчы з Лукашэнкам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2017 08:17
Кіраўнікі абедзьвюх дзяржаў плянуюць сустрэцца 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу.
PAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

Пуцін абмеркаваў з Саветам бясьпекі РФ падрыхтоўку да сустрэчы з Лукашэнкам
Кіраўнікі абедзьвюх дзяржаў плянуюць сустрэцца 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу.
„Актуальныя пытаньні расейска-беларускіх саюзьніцкіх адносін напярэдадні сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам” абмяркоўваліся 31 сакавіка на нарадзе, якую прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правёў з членамі Савета бясьпекі РФ, паведаміла прэс-служба Крамля.
Аб заплянаванай сустрэчы двух прэзыдэнтаў паведаміў журналістам 29 сакавіка намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка. На пытаньне БелаПАН, ці паляціць Лукашэнка на сустрэчу ў Маскву, ён адказаў: „Ну, напэўна”. „Я не магу канстатаваць, што ўсё ў нашых адносінах спрыяльна. Ёсьць пэўныя адкаты. Тэмы адзінага рынку без выключэньняў і ўстараненьня няправільных дзеяньняў будуць абмяркоўвацца ў панядзелак, 3 красавіка, на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў”, - дадаў віцэ-прэм'ер.
30 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў пацьвердзіў намер кіраўнікоў дзяржаў сустрэцца 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу.
У сваю чаргу 30 сакавіка ў падмаскоўных Горках прайшлі перамовы прэм'ер-міністраў Беларусі Андрэя Кабякова й Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Пасьля сустрэчы міністар энэргетыкі РФ Аляксандр Новак заявіў, што Расея й Беларусь ня здолелі дамовіцца пра ўрэгуляваньне газавай спрэчкі, таму што беларускі бок не гатовы пагасіць доўг за газ, які складае 700 млн даляраў, без новых прэфэрэнцый.
У адказ на гэта прэс-сакратар Кабякова Ўладзіслаў Сычэвіч 31 сакавіка заявіў, што беларускі бок лічыць такую пазыцыю неканструктыўнай.
Перамовы паміж Масквой і Менскам аб умовах урэгуляваньня нафтагазавай спрэчкі доўжацца год.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт