Logo Polskiego Radia
Print

Плянуецца чарговая вырубка ў Белавескай пушчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2017 15:11
Улады запэўніваюць, што гэтыя дзеяньні маюць выключна прэвэнтыўны характар.
Photo: Marc Veraart/flickr.com/Commercial use allowed

Плянуецца чарговая вырубка ў Белавескай пушчы
Улады запэўніваюць, што гэтыя дзеяньні маюць выключна прэвэнтыўны характар.
Плянуецца чарговая прэвэнтыўная вырубка ў Белавескай пушчы, пра гэта паведаміў міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (Jan Szyszko).
Падчас сустрэчы з жыхарамі Гайнаўкі міністар падвёў вынікі інвэнтарызацыі старадаўняга лесу ва ўсходняй Польшчы. Паводле яго дакладу, у пушчы можа быць да 4 мільёнаў кубічных мэтраў сухастою.
На сустрэчу зь міністрам прыйшлі таксама эколягі-праціўнікі вырубкі таму ў некаторых момантах атмасфэра мерапрыемства была гарачая.
Міністар Шышка тлумачыў, што ў выніку памылак, зьдзейсьненых у мінулым ахоўная дзейнасьць на тэрыторыях ахопленых праграмай „Natura 2000” была абмежаваная, што давяло да зьнікненьня некаторых гатункаў.
„Мы зрабілі поўную інвэнтарызацыю і ў гэтым годзе ў адпаведнасьці з эўразьвязаўскім заканадаўствам пачынаем працэсу аднаўленьня”, - сказаў міністар.
У інвэнтарызацыі прыняло ўдзел 200 спэцыялістаў з розных галінаў. Кошт іх працы склаў 5 мільёнаў злотых.
аз

Плянуецца чарговая прэвэнтыўная вырубка ў Белавескай пушчы, пра гэта паведаміў міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (Jan Szyszko).

Падчас сустрэчы з жыхарамі Гайнаўкі міністар падвёў вынікі інвэнтарызацыі старадаўняга лесу ва ўсходняй Польшчы. Паводле яго дакладу, у пушчы можа быць да 4 мільёнаў кубічных мэтраў сухастою.

На сустрэчу зь міністрам прыйшлі таксама эколягі-праціўнікі вырубкі таму, у некаторых момантах атмасфэра мерапрыемства была гарачая.

Міністар Шышка тлумачыў, што ў выніку памылак, зьдзейсьненых у мінулым ахоўная дзейнасьць на тэрыторыях ахопленых праграмай „Natura 2000” была абмежаваная, што давяло да зьнікненьня некаторых гатункаў.

„Мы зрабілі поўную інвэнтарызацыю і ў гэтым годзе ў адпаведнасьці з эўразьвязаўскім заканадаўствам пачынаем працэсу аднаўленьня”, - сказаў міністар.

У інвэнтарызацыі прыняло ўдзел 200 спэцыялістаў з розных галінаў. Кошт іх працы склаў 5 мільёнаў злотых.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт