Logo Polskiego Radia
Print

Сірыя: 58 загінулых ад газавай атакі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 04.04.2017 17:00
Паведамляецца, што на кантраляваны ўмеркаванай апазыцыяй горад авіяцыя Асада скінула бомбы з хлёрам.
EPA/STRINGER

Павялічваецца колькасьць ахвяраў газавай атакі ў сірыйскай правінцыі Ідліб. Сірыйскі цэнтар маніторынгу за правамі чалавека заяўляе, што ад хімічнай зброі, ужытай у аўторак раніцай, загінулі ня менш за 58 чалавек.

Самалёты, якія меркавана належаць да сірыйскай урадавай арміі прэзыдэнта Башара Асада, скінулі бомбы з хлёрам на горад Хан Шэйхун у правінцыі Ідліб на захадзе Сірыі. Гэты рэгіён кантралюецца сьвецкай умеркаванай апазыцыяй. У інтэрнэце зьявілася відэа й фатаграфіі забітых і пацярпелых ад удушваючага газу. У некаторых на вуснах бачна пена. Сярод забітых больш за дзесятак дзяцей.

Сірыйскі цэнтар маніторынгу за правамі чалавека таксама заяўляе, што пасьля зьдзяйсьненьня газавай атакі сірыйскія ўрадавыя самалёты пачалі бамбіць шпіталі, куды даставілі пацярпелых. Калі інфармацыя пра прымяненьне хімічнай зброі ў Сірыі пацьвердзіцца, то бамбардаваньне гораду Хан Шэйхун стане адным з найбольш жахлівых эпізодаў у 6-гадовым крывавым канфлікце.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт