Logo Polskiego Radia
Print

Ангела Мэркель падтрымала ЗША пасьля атакі ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2017 09:29
Палітыкі пагадзіліся, што Асад павінен быць прыцягнуты да адказнасьці за выкарыстаньне хімічнай зброі.
PAP/EPA/SHAWN THEW

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель размаўлялі па тэлефоне пра сытуацыю ў Сырыі. Белы дом паінфармаваў, што кіраўнічка нямецкага ўраду падтрымала атаку амэрыканскіх сілаў на базу сырыйскай арміі ў адказ на выкарыстаньне хімічнай зброі.
Мэркель і Трамп пагадзіліся, што прэзыдэнт Сырыі Башар аль-Асад павінен быць прыцягнуты да адказнасьці за выкарыстаньне хімічнай зброі.
Амэрыканскую рэакцыю ў Сырыі падтрымала таксама брытанская прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй. У сваю чаргу брытанскі міністар замежных спраў Барыс Джонсан заявіў у панядзелак, што ў выпадку далейшай падтрымкі сырыйскага рэжыму з боку Масквы Вялікабрытанія будзе прапанаваць увядзеньне далейшых санкцый у дачыненьні да Расеі.
…..

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт