Logo Polskiego Radia
Print

Рэха сакавіцкіх пратэстаў: пратаколы, суды, штрафы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.04.2017 10:36
У розных гарадах працягваюцца чарговыя суды за грамадзкія пратэсты.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Рэха сакавіцкіх пратэстаў: пратаколы, суды, штрафы
Cуд Мазырскага раёна 11 красавіка разгледзеў адміністрацыйную справу рэгіянальнага каардынатара Руху «За Свабоду», пэнсіянэра Рыгора Крывіцкага. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, што адбылася ў Мазыры 26 сакавіка.
Па інфармацыі праваабаронцы Ўладзіміра Целяпуна, за паўгадзіннае абмеркаваньне з іншымі жыхарамі Мазыра «дармаедзкага» дэкрэту, несправядлівай пэнсійнай рэформы і нішчымных заробкаў суд вынес пастанову пакараць пэнсіянэра штрафам у памеры 20 базавых велічынь, альбо 460 рублёў.
У Віцебску завялі адміністрацыйную справу на мясцовага журналіста-фрылансэра Сяргея Русецкага. 11 красавіка яго выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС, правялі апытаньне і склалі пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве – мітынгу, які адбыўся ў абласным цэнты 25 сакавіка.
Таксама ў Віцебску суд Кастрычніцкага раёна завочна разгледзеў адміністрацыйныя справы журналістаў Вольгі Чайчыц і Андрэя Козела, якіх затрымалі пад час Дня Волі 25 сакавіка. Судзьдзя Ўладзімер Царыкаў вынес пастанову аб прыцягненьні іх да адказнасьці па арт. 22.9 КаАП – за працу без акрэдытацыі для замежных СМІ.
Суд над праваабаронцам Паўлам Левінавым перанесены на 17 красавіка, паколькі Левінаў дагэтуль праходзіць курс лячэньня ў кардыялягічным шпіталі, куды патрапіў адразу пасьля затрыманьня 26 сакавіка.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт