Logo Polskiego Radia
Print

Варшава: сустрэча Вышаградзкай групы і Ўсходняга партнэрства

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.04.2017 11:18
Сёньняшняя сустрэча зьяўляецца падрыхтоўкай да саміту Ўсходняга партнэрства ў лістападзе ў Брусэлі.
PAP/Rafał Guz

Сёньня ў Варшаве праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін Вышаградзкай групы і Ўсходняга партнэрства. На сустрэчу прыехаў Уладзімір Макей. У размовах, прысьвечаных будучыні ўсходняй палітыкі ЭЗ, таксама прымаюць удзел міністры іншых краін: Харватыі, Эстоніі, Румыніі, Швэцыі, а таксама зьвязаўскі камісар па справах эўрапейскай палітыкі суседзтва Ёханэс Хан.
Сёньняшняя сустрэча зьяўляецца падрыхтоўкай да саміту Ўсходняга партнэрства ў лістападзе ў Брусэлі. Удзельнікі сустрэчы размаўляюць пра тое, як павінна выглядаць далейшае існаваньне Ўсходняга партнэрства. Украіна, Грузія і Малдова маюць ужо падпісаныя Дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ. Азэрбайджан, Армэнія і Беларусь застаюцца па-за гэтым працэсам.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі падкрэсьлівае, што для Польшчы, разьмешчанай на ўсходзе ЭЗ і NATO, супраца з усімі краінамі Ўсходняга партнэрства мае вялікае значэньне. Яно набліжае гэтыя краіны да Эўропы і стабілізуе сытуацыю ў рэгіёне. «Усходняе Партнэрства гэта ў цяперашні момант адзіны важны інструмэнт усходняй палітыкі ЭЗ», – дадаў Вашчыкоўскі.
Краіны ЭЗ і ЎП зацікаўленыя супрацай у пашырэньні транспартнай інфраструктуры і ў энэргетыцы. У часе размоваў таксама закранаюцца пытаньні бясьпекі ў рэгіёне.

Сёньня ў Варшаве праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін Вышаградзкай групы і Ўсходняга партнэрства. На сустрэчу прыехаў Уладзімір Макей. У размовах, прысьвечаных будучыні ўсходняй палітыкі ЭЗ, таксама прымаюць удзел міністры іншых краін: Харватыі, Эстоніі, Румыніі, Швэцыі, а таксама зьвязаўскі камісар па справах эўрапейскай палітыкі суседзтва Ёханэс Хан.

Сёньняшняя сустрэча зьяўляецца падрыхтоўкай да саміту Ўсходняга партнэрства ў лістападзе ў Брусэлі. Удзельнікі сустрэчы размаўляюць пра тое, як павінна выглядаць далейшае існаваньне Ўсходняга партнэрства. Украіна, Грузія і Малдова маюць ужо падпісаныя Дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ. Азэрбайджан, Армэнія і Беларусь застаюцца па-за гэтым працэсам.

Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі падкрэсьлівае, што для Польшчы, разьмешчанай на ўсходзе ЭЗ і NATO, супраца з усімі краінамі Ўсходняга партнэрства мае вялікае значэньне. Яно набліжае гэтыя краіны да Эўропы і стабілізуе сытуацыю ў рэгіёне. «Усходняе партнэрства гэта ў цяперашні момант адзіны важны інструмэнт усходняй палітыкі ЭЗ», – дадаў Вашчыкоўскі.

Краіны ЭЗ і ЎП зацікаўленыя супрацай у пашырэньні транспартнай інфраструктуры і ў энэргетыцы. У часе размоваў таксама закранаюцца пытаньні бясьпекі ў рэгіёне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт