Logo Polskiego Radia
Print

Суд у Страсбургу: Расея мусіць выплаціць кампэнсацыю за тэракт у Беслане

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.04.2017 13:25
Эўрапейскі суд па правах чалавека: Расейскі бок зьдзейсьніў шэраг сур'ёзных памылак і хібаў.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Суд у Страсбургу: Расея мусіць выплаціць кампэнсацыю за тэракт у Беслане
Эўрапейскі суд па правах чалавека: Расейскі бок зьдзейсьніў шэраг сур'ёзных памылак і хібаў.
Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу абавязаў Расею выплаціць кампэнсацыю за разьню ў школе ў Беслане ў Паўночнай Асэтыі. Нагадаем, 1 верасьня 2004 году група баевікоў чачэнскага лідара Шаміля Басаева захапіла школу, узяўшы каля тысячы закладнікаў. У акцыі, якую правялі расейскія спэцслужбы загінулі 334 закладнікі.
Эўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць чатырохсот асобам амаль 3 мільёны эўра кампэнсацыі й заплаціць 88 тысяч эўра судовых коштаў.
Суд прыйшоў да высновы, што перад і падчас акцыі вызваленьня закладнікаў расейскі бок зьдзейсьніў цэлы шэраг сур'ёзных памылак і хібаў. Напрыклад, расейскія ўлады ведалі пра падрыхтоўку тэракту, але не зрабілі нічога, каб яго прадухіліць.
Нагадаем, у сярод забітых закладнікаў было 184 дзяцей ва ўзросьце ад 7 да 18 гадоў.
Разьня ў школе ў Беслане была адным са шматлікіх тэрактаў, якія ў 1990-х гадах адбыліся ў Расеі. Іх арганізатары патрабавалі вываду расейскіх войскаў з Чачні.
аз

Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу абавязаў Расею выплаціць кампэнсацыю за разьню ў школе ў Беслане ў Паўночнай Асэтыі. Нагадаем, 1 верасьня 2004 году група баевікоў чачэнскага лідара Шаміля Басаева захапіла школу, узяўшы каля тысячы закладнікаў. У акцыі, якую правялі расейскія спэцслужбы загінулі 334 закладнікі.

Эўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць чатырохсот асобам амаль 3 мільёны эўра кампэнсацыі й заплаціць 88 тысяч эўра судовых коштаў.

Суд прыйшоў да высновы, што перад і падчас акцыі вызваленьня закладнікаў расейскі бок зьдзейсьніў цэлы шэраг сур'ёзных памылак і хібаў. Напрыклад, расейскія ўлады ведалі пра падрыхтоўку тэракту, але не зрабілі нічога, каб яго прадухіліць.

Нагадаем, сярод забітых закладнікаў было 184 дзяцей ва ўзросьце ад 7 да 18 гадоў.

Разьня ў школе ў Беслане была адным са шматлікіх тэрактаў, якія ў 1990-х гадах адбыліся ў Расеі. Іх арганізатары патрабавалі вываду расейскіх войскаў з Чачні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт