Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня – Вялікая пятніца

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 14.04.2017 12:35
Дзень, у якім быў укрыжаваны Хрыстос, адзначаюць разам рыма-каталікі, грэка-каталікі й праваслаўныя.
Урачыстая імша пад кіраўніцтвам Архібіскупа Хенрыка Хозера ў Варшаве. 13 красавіка 2017 году. Урачыстая імша пад кіраўніцтвам Архібіскупа Хенрыка Хозера ў Варшаве. 13 красавіка 2017 году. PAP/Radek Pietruszka

Рыма-каталікі, уніяты й праваслаўныя адзначаюць сёньня Вялікую пятніцу – дзень, у якім быў укрыжаваны Ісус Хрыстос.

У каталіцкіх касьцёлах па ўсім сьвеце адбываецца літургія Мукаў Хрыстовых. У Ватыкане сьвятую імшу будзе весьці Папа рымскі Францішак. А 21-й гадзіне пад кіраўніцтвам Папы ў рымскім Калізеі пачнецца Хрэсны ход. Царкоўныя ўрачыстасьці пройдуць і ў Польшчы. Хрэсны ход пройдзе ўвечары цэнтральнымі вуліцамі Варшавы.

Набажэнствы й працэсіі адбудуцца сёньня і ў праваслаўных ды ўніяцкіх храмах Польшчы. Літургія й Хрэсны ход пад кіраўніцтвам праваслаўнага Мітрапаліта Савы пройдзе ў Варшаве. Цэнтральныя ўрачыстасьці грэка-калікоў (уніятаў) Польшчы пройдуць у горадзе Пшэмысьль (Пярэмышль).

У гэтым годзе заходнія і ўсходнія хрысьціянскія цэрквы адзначаюць сьвята Ўваскрашэньня Хрыстова ў адзін і той жа дзень. Звычайна, з-за розьніцы ў царкоўным календары, дата гэтага сьвята не супадае. Частка праваслаўных і грэка-каталікоў звычайна адзначае Вялікдзень пазьней за рыма-каталцкіх вернікаў. Розьніца можа дасягаць 5 тыдняў.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт