Logo Polskiego Radia
Print

Расея хоча абмежаваць імпарт эўрапейскага харчаваньня празь Беларусь

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.04.2017 10:32
З гэтай мэтай расейскі ўрад прапануе стварыць адмысловыя транспартныя калідоры.
pixabay.com/CC0

Расея намераная стварыць спэцыяльныя транспартныя калідоры для імпарту й экспарту сельгаспрадукцыі. Вылучэньне калідораў для пастаўкі харчаваньня дапаможа Расеі змагацца з увозам забароненай харчовай прадукцыі з Эўрапейскага зьвязу, якая пастаўляецца праз Казахстан, Азэрбайджан і Беларусь. Гэтае пытаньне 13 красавіка разглядалася на спэцыяльнай нарадзе з удзелам намесьніка міністра сельскай гаспадаркі Расейскай Фэдэрацыі Яўгена Непаклонава – паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі Расеі.

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі мытных ворганаў, міністэрства сельскай гаспадаркі, буйных транспартных кампаніяў і лягістычных апэратараў. Удзельнікі нарады прынялі рашэньне перадаць праект прававога акту па стварэньні транспартных калідораў ва ўрад Расейскай Фэдэрацыі.

Дзеля рэалізацыі гэтай мэты міністэрства сельскай гаспадаркі надмерна стварыць міжведамасную працоўную групу з удзелам міністэрства транспарту, мытнай і падатковай службаў, Рассельгаснагляду ды расейскай чыгункі.

mcx.ru/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт