Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнцкая пара павіншавала палякаў з Вялікаднем

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.04.2017 11:11
Хай супольнае сьвяткаваньня збліжае хрысьціянаў розных канфэсіяў, абʼядноўвае сем’і і ўсё грамадзтва», – заявіў Анджэй Дуда.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда разам са сваёй жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай. Кадр з відэазвароту, апублікаваным на афіцыйным сайце прэзыдэнта. Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда разам са сваёй жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай. Кадр з відэазвароту, апублікаваным на афіцыйным сайце прэзыдэнта. Photo: prezydent.pl

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда разам са сваёй жонкай Агатай Корнхаўзэр-Дудай павіншавалі палякаў са сьвятам Уваскрашэньня Хрыстова. Прэзыдэнт зазначыў, што хрысьціяне ўсіх канфэсіяў у гэтым годзе адзначаюць сьвята разам. «Няхай гэтае адзінства часу будзе сымбалем нашага духу, духу любові й праўды, хай збліжае хрысьціянаў розных канфэсіяў, абʼядноўвае сем’і і ўсё грамадзтва», – заявіў у тэлевыступе прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Агата Корнхаўзэр-Дуда заклікала суайчыньнікаў агарнуць любоўю і дапамагчы людзям бедным і самотным. «Пастараемся зрабіць так, каб гэтыя сьвяточныя дні прынесьлі ім радасьць і надзею», – заявіла першая лэдзі.

«Ад усяго сэрца жадаем вам усяго самага найлепшага. Шчасьлівых сьвятаў!» – пажадала суайчыньнікам прэзыдэнцкая пара.

IAR/prezydent.pl/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт