Logo Polskiego Radia
Print

У Беластоку велікодныя стравы разам асьвяцілі праваслаўныя й каталікі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.04.2017 15:10
А на гарадзкім стадыёне ў велікоднай урачыстасьці разам удзельнічалі заўзятары клюбаў-супернікаў.
Сумеснае асьвячэньне велікодных страваў праваслаўнымі й каталікамі ў Беластоку, 15 красавіка 2017 г.Сумеснае асьвячэньне велікодных страваў праваслаўнымі й каталікамі ў Беластоку, 15 красавіка 2017 г.PAP/Artur Reszko

На рынкавай плошчы Беластоку разам асьвяцілі кошыкі з велікоднымі стравамі арцыбіскуп каталіцкага касьцёлу Эдвард Азароўкскі (Edward Ozorowski) і арцыбіскуп праваслаўнай царквы Ян. У гэтым годзе каталікі й праваслаўныя адзначаюць Уваскрашэньне Хрыстова ў адзін і той жа дзень. Кожны раз, калі каляндар сьвяткаваньня Вялікадня супадае, у польскім Беластоку адбываецца эхкумэнічнае богаслужэньне й супольнае асьвячэньне страваў.

Аб'яднальны характар мела таксама сёлетняе асьвячэньне дароў на гарадзкім стадыёне Беластоку. Разам кошыкі з яйкамі, вяндлінамі й сьвяточнымі булкамі асьвячалі заўзятары розных футбольных клюбаў. Цырымонію праводзілі праваслаўны і каталіцкі сьвятары. Удзел ва ўрачыстасьці прынялі больш за 500 заўзятараў. Многія былі апранутыя ў клюбныя шалікі й кашулі. Супольнае асьвячэньне заўзятарамі велікодных страваў – гэта традыцыя, пачатак якой быў пакладзены ў 2010 годзе.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт