Logo Polskiego Radia
Print

Андрэй Стрыжак арыштаваны й абвясьціў галадоўку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.04.2017 09:06
Прафсаюзнага актывіста з Гомеля Андрэя Стрыжака арыштавалі на 10 сутак.
Андрэй СтрыжакАндрэй Стрыжакфота: профіль Андрэя Стрыжака ў Фэйсбуку

Андрэя Стрыжака пасадзілі на 10 сутак. Пры гжтым, каб «сесьці на суткі», яму давялося самому ехаць у суд і патрабаваць азнаёміць яго з матэрыяламі ўласнай справы. Там Стрыжак даведаўся, што пастанова пра яго арышт з 17 сакавіка знаходзіцца ў РАУС.
Суд завочна арыштаваў актывіста 17 сакавіка за «несанкцыянаваны мітынг». Так быў ацэнены стыхійны сход на ганку суду Цэнтральнага раёна Гомеля 21 лютага. Тады там адбываўся суд так званага «дармаеда» Сямёнава супраць падатковай, і заля суду не зьмясьціла ўсіх ахвотных трапіць на працэс.
Пасьля вяртаньня ў Беларусь з кароткай паездкі з-за мяжы 15 красавіка Стрыжак сам зьвярнуўся да міліцыянтаў, каб адбыць арышт. Але тады дакумэнтаў на арышт не знайшлі.
Толькі 17 красавіка выйшла, што адпаведная пастанова знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС. Пасьля гэтага Стрыжак адправіўся адбываць прызначаны судом арышт.
Актывіст кажа, што адбудзе арышт, каб гэтае пакараньне не вісела над ім дамоклавым мячом. Але працягвае лічыць гэта парушэньнем сваіх правоў і будзе абскарджваць у міжнародных органах. На знак пратэсту Стрыжак абвясьціў галадоўку.
praca-by.info/эўрарадыё/вс


Андрэя Стрыжака пасадзілі на 10 сутак. Пры гэтым, каб «сесьці на суткі», яму давялося самому ехаць у суд і патрабаваць азнаёміць яго з матэрыяламі ўласнай справы. Там Стрыжак даведаўся, што пастанова пра яго арышт з 17 сакавіка знаходзіцца ў РАУС.

Суд завочна арыштаваў актывіста 17 сакавіка за «несанкцыянаваны мітынг». Так быў ацэнены стыхійны сход на ганку суду Цэнтральнага раёна Гомеля 21 лютага. Тады там адбываўся суд так званага «дармаеда» Сямёнава супраць падатковай, і заля суду не зьмясьціла ўсіх ахвотных трапіць на працэс.

Пасьля вяртаньня ў Беларусь з кароткай паездкі з-за мяжы 15 красавіка Стрыжак сам зьвярнуўся да міліцыянтаў, каб адбыць арышт. Але тады дакумэнтаў на арышт не знайшлі.

Толькі 17 красавіка выйшла, што адпаведная пастанова знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС. Пасьля гэтага Стрыжак адправіўся адбываць прызначаны судом арышт.

Актывіст кажа, што адбудзе арышт, каб гэтае пакараньне не вісела над ім дамоклавым мячом. Але працягвае лічыць гэта парушэньнем сваіх правоў і будзе абскарджваць у міжнародных органах. На знак пратэсту Стрыжак абвясьціў галадоўку.

praca-by.info/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт