Logo Polskiego Radia
Print

Вашчыкоўскі будзе прасіць ЗША, каб дапамаглі вярнуць з Расеі абломкі Ту-154М

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.04.2017 18:29
Кіраўнік МЗС Польшчы накіраваўся ў ЗША зь першым візытам з моманту ўступленьня Трампа на пасаду прэзыдэнта.
Польскі ўрадавы лайнэр Ту-154М, які разьбіўся пад СмаленскамПольскі ўрадавы лайнэр Ту-154М, які разьбіўся пад Смаленскамwikipedia.org/Dmitry Karpezo

У сераду, 19 красавіка, міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі прыбудзе ў ЗША зь першым афіцыйным візытам з моманту ўступленьня Дональда Трампа на пасаду прэзыдэнта. Прэс-служба МЗС Польшчы паінфармавала, што ў той жа дзень міністар Вашчыкоўскі сустрэнецца зь дзяржаўным сакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам. Акрамя таго, у праграме візыту, які працягнецца да чацьвярга, прадбачацца перамовы з дарадчыкамі прэзыдэнта Трампа й прадстаўнікамі вядучых вашынгтонскіх аналітычных цэнтраў.

У ходзе сустрэч кіраўнік МЗС Польшчы прадставіць амэрыканскаму боку прыярытэты Варшавы ў замежнай палітыцы, у прыватнасьці, будуць агавораныя пэрспэктывы саюзьніцкага супрацоўніцтва ў рамках NATO і двухбаковага супрацоўніцтва ў сфэры бясьпекі, эканомікі, энэргетыкі й інавацый.

На мінулым тыдні Вітальд Вашчыкоўскі паведаміў, што падчас перамоваў з Рэксам Тылерсанам ён закране тэму расьсьледаваньня смаленскай катастрофы й папросіць Вашынгтон аказаць садзейнічаньне ў вяртаньні Расеяй абломкаў польскага прэзыдэнцкага самалёта ТУ-154М, які разьбіўся пад Смаленскам у 2010 годзе.

Папярэдні візыт у ЗША Вітальда Вашчыкоўскага прайшоў у сакавіку бягучага году й быў зьвязаны зь перамовамі глябальнай кааліцыі па барацьбе з тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт