Logo Polskiego Radia
Print

Ленд-ліз: як амэрыканцы купілі кроў савецкага салдата за пастаўкі зброі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.04.2017 07:12
  • Lend-Lease.mp3
"Вайну выйграў савецкі салдат, з савецкім аўтаматам, але на амэрыканскім грузавіку, які харчаваўся амэрыканскай сьвіной тушонкай".
Пагрузка танкаў для СССРПагрузка танкаў для СССРcommons.wikimedia.org/public domain

Сёньня ў гістарычнай рубрыцы - пра праграму міжнароднага супрацоўніцтва, безь якой нельга ўявіць гісторыю Другой сусьветнай вайны. У сакавіку 1941 году Кангрэс ЗША прыняў закон аб ленд-лізе. Ленд-ліз - гэта дзяржаўная праграма перадачы ў пазыку альбо арэнду ўзбраеньня, боепрыпасаў, стратэгічнай сыравіны, лекаў, прадуктаў харчаваньня й іншых матэрыяльных рэсурсаў.

Памылкова лічыцца, што атрымальнікам рэсурсаў паводле праграмы ленд-ліз быў выключна Савецкі Саюз. Гэта ня так, бо праграма была накіраваная да ўсіх саюзьнікаў ЗША ў Другой сусьветнай вайне.

Праграма прадбачыла пастаўкі матэрыяльных рэсурсаў у крэдыт альбо ў свайго роду лізінг – гэта не былі цалкам бясплатныя пастаўкі, як часам памылкова лічыцца. Праўда, у вялікай ступені даўгі Масквы па ленд-лізу былі сьпісаныя.

Гаворыць прафэсар гістарычных навук Павал Вечаркевіч (архіўны запіс).

П.Вечаркевіч: Хто выйграў Другую сусьветную вайну? У Эўропе, бо ў ціхаакіянскім рэгіёне вядома – Злучаныя Штаты, тут сумневаў няма. Адказ паводле майго меркаваньня досыць складаны й гучыць наступным чынам: савецкі салдат, у савецкім танку, з савецкім аўтаматам, вырабленым дзякуючы незвычайнаму гераізму савецкага тылу, але на амэрыканскім грузавіку, які харчаваўся славутай амэрыканскай сьвіной тушонкай (дарэчы, здаралася, што тушонку выраблялі не са сьвініны, а зь мяса малпаў); у форме з амэрыканскага сукна, страляў патронамі, якія былі напоўненыя амэрыканскім порахам.

Закон ленд-ліз быў накіраваны да краін, якія змагаліся зь гітлераўскай Нямеччынай, фашысцкай Італіяй і Японіяй. Спачатку галоўным атрымальнікам амэрыканскіх матэрыяльных рэсурсаў была Вялікабрытанія, пазьней аднак плынь дапамогі перакінулася на Савецкі Саюз. А што пастаўлялася ў Савецкі Саюз?

Прэзыдэнт
Прэзыдэнт США Франклін Д. Рузвэльт падпісвае закон о ленд-лізе/commons.wikimedia.org/public domain

Сродкі сувязі, транспартныя сродкі, харчаваньне - акрамя зброі. Сталін вырашыў, што зброю Краіна Саветаў будзе вырабляць сама. Гісторыкі па сёньняшні дзень ня могуць адназначна адказаць, чаму так сталася. Ці ён ужо прадбачыў “халодную вайну” й не хацеў трапіць у тэхналягічную залежнасьць ад ЗША й Вялікабрытаніі? Ці можа ён лічыў, што савецкая зброя лепшая й прыстасаваная да ўмоў вайны?

П.Вечаркевіч: Калі пастаўкі танкаў і самалётаў у рамках ленд-лізу склалі каля 10% (гэта немалая колькасьць, але не настолькі, каб аказаць уплыў на вынікі вайны), то ў пэрыяд з чэрвеня 1941 году да 1945 году Савецкі Саюз вырабіў толькі шэсьць паравозаў – астатнія былі пастаўленыя ў рамках ленд-лізу. Яны пастаўляліся з Амэрыкі праз Аляску. У сваю чаргу танкі, самалёты, прадукты пастаўляліся марскім шляхам, славутымі Арктычнымі канвоямі, але таксама праз Іран – гэта тры асноўныя шляхі паставак матэрыяльных рэсурсаў па праграме ленд-ліз. Для прыкладу, Чырвоная Армія езьдзіла выключна на амэрыканскіх грузавіках, а славутыя “газікі” – гэта былі амэрыканскія “Вілісы”.

Такім чынам, унёсак саюзьнікаў у перамогу над фашызмам быў вялікі. Пра гэта, дарэчы, адкрыта гаварылі савецкія военачальнікі, напрыклад, маршал Жукаў. Такім чынам амэрыканцы купілі кроў савецкага салдата за пастаўкі зброі, бо чым больш савецкіх і нямецкіх салдатаў гінула на франтах, тым менш амэрыканцаў і брытанцаў аддавала сваё жыцьцё.

Амэрыканскі
Амэрыканскі сярэдні танк М3 "Генэрал Грант"/commons.wikimedia.org/GNU Free Documentation License/CC BY-SA 3.0

Паводле гісторыкаў, агулам у Савецкі Саюз з ЗША было пастаўлена 427 тыс. аўтамабіляў, 13 тыс. танкаў, 22 тыс. самалётаў, 9 тыс. трактароў, 2 тыс. паравозаў, 11 тыс. вагонаў, 3 млн тон авіяцыйнай газы, 350 тыс. тон выбуховых матэрыялаў, 15 млн пар абутку, 70 млн квадратных мэтраў матэрыялу, 4 млн шынаў і 200 тыс. км тэлефоннага кабэлю.

Валеры Саўко

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт