Logo Polskiego Radia
Print

Кандыдат хімічных навук асуджаны за падрыхтоўку тэракту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.04.2017 10:53
Апэляцыйны суд прызнаў мужчыну вінаватым у падрыхтоўцы выбуху ля будынку польскага Сэйму.
PAP/Jacek Bednarczyk

Доктар хімічных навук асуджаны за падрыхтоўку тэракту
Апэляцыйны суд прызнаў мужчыну вінаватым у падрыхтоўцы нападу на будынак польскага Сэйму.
Кракаўскі апэляцыйны суд прыгаварыў Брунона Кветня (Brunon Kwiecień) да 9 гадоў турмы. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у падрыхтоўцы нападу на будынак польскага Сэйму. Апрача таго апэляцыйны суд зьмяніў прысуд, выдадзены судом першай інстанцыі й зьменшыў памер пазбаўленьня волі з 13 да 9 гадоў. Прысуд не падлягае абскарджаньню.
Брунон Квецень сваёй віны не прызнаў. Паводле абаронцаў, доктар хімічных навук стаў ахвярай змовы з боку Агенцтва ўнутранай бясьпекі.
Паводле дадзеных сьледзтва, Брунон Квецень рыхтаваў тэракт з 2012 году. Мужчына плянаваў падарваць ля будынку Сэйму чатыры тоны выбуховых рэчываў, зьмешчаных у вайсковым аўтамабілі. Выбуховае прыстасаваньне мужчына хацеў прывесьці ў дзеяньне падчас паседжаньня парлямэнта з удзелам прэзыдэнта, прэм'ер-міністра й міністраў.
аз

Кракаўскі апэляцыйны суд прыгаварыў Брунона Кветня (Brunon Kwiecień) да 9 гадоў турмы. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у падрыхтоўцы тэракту ля будынку польскага Сэйму. Апрача таго апэляцыйны суд зьмяніў прысуд, выдадзены судом першай інстанцыі, і зьменшыў памер пазбаўленьня волі з 13 да 9 гадоў. Прысуд канчатковы й не падлягае апэляцыі.

Брунон Квецень сваёй віны не прызнаў. Паводле абаронцаў, кандыдат хімічных навук стаў ахвярай змовы спэцслужбаў.

Паводле дадзеных сьледзтва, Брунон Квецень рыхтаваў тэракт з 2012 году.

Мужчына плянаваў падарваць ля будынку Сэйму чатыры тоны выбуховых рэчываў, зьмешчаных у вайсковым аўтамабілі. Выбуховае прыстасаваньне мужчына хацеў прывесьці ў дзеяньне падчас паседжаньня парлямэнта з удзелам прэзыдэнта, прэм'ер-міністра й міністраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт