Logo Polskiego Radia
Print

МЗС: Сябры ЭЗ разумеюць патрабаваньні Польшчы адносна брэксіту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.04.2017 12:01
Учора ў Варшаве пабываў галоўны перамоўца ЭЗ па справе брэксіту Мішэль Барні.
PAP/Paweł Supernak

МЗС: Сябры ЭЗ разумеюць патрабаваньні Польшчы адносна брэксіту
Учора ў Варшаве пабываў галоўны перамоўца ЭЗ па справе брэксіту Мішэль Барні.
„Польскія спадзяваньні адносна ўмоваў выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу сустрэліся са зразуменьнем астатніх членаў супольнасьці”, - пераконваў віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Кондар Шыманьскі (Kondar Szymański). Учора палітык сустрэўся з галоўным перамоўцам Эўразьвязу па справе брэксіту.
У Варшаве Мішэль Барні сустрэўся таксама з прэм'ер-міністрам Бэатай Шыдла й сябрамі Сэймавай камісіі па справах Эўразьвязу.
Міністар Шыманьскі нагадаў, што Польшча зацікаўленая, перш за ўсё, у мінімізацыі адмоўных эфэктаў выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ.
Апрача таго прыярытэтамі Варшавы зьяўляецца забесьпячэньне выкананьня бюджэтных абавязацельстваў Лёндану ў дачыненьні да ЭЗ і правоў грамадзян ЭЗ, якія пражываюць на брытанскіх выспах.
Паводле Брусэля, перамовы па справе брэксіту пачнуцца ў чэрвені, то бок пасьля датэрміновых парлямэнцкіх выбараў у Вялікабрытаніі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт