Logo Polskiego Radia
Print

"Чарнобыльскі шлях" адбудзецца. Збор а 18:00 у "Кастрычніка"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.04.2017 09:32
Менгарвыканкам пагадзіўся адкарэктаваць час правядзеньня "Чарнобыльскага шляху", пайшоўшы насустрач заяўнікам акцыі.
Logofag/flickr.com/Commercial use allowed

«Чарнобыльскі шлях» адбудзецца. Збор а 18:00 у «Кастрычніка«
Менгарвыканкам пагадзіўся адкарэктаваць час правядзеньня »Чарнобыльскага шляху«, пайшоўшы насустрач заяўнікам акцыі.
Як паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, аб зьмене часу правядзеньня шэсьця заяўнікам акцыі 21 красавіка паведамілі ў гарвыканкаме.
«Такім чынам, «Чарнобыльскі шлях» у гэтым годзе адбудзецца: збор удзельнікаў адбудзецца каля кінатэатра »Кастрычнік« у 18 гадзін, затым шэсьце да Чарнобыльскай капліцы», – сказаў Севярынец.
Раней Менгарвыканкам перанёс час пачатку акцыі з заяўленых 18 на 14-й гадзіне, зьмяніўшы пры гэтым маршрут шэсьця: арганізатары прасілі збор удзельнікаў акцыі каля тэатра опэры і балета і наступнае шэсьце па вуліцы Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы ў раёне плошчы Бангалор.
Як ужо паведамлялася, у 18 гадзін 26 красавіка ў Кіеўскім сквэры пачнецца санкцыянаваны гарвыканкамам мітынг, скліканы Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй – БНФ.
….

Як паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, аб зьмене часу правядзеньня шэсьця заяўнікам акцыі 21 красавіка паведамілі ў гарвыканкаме.

«Такім чынам, «Чарнобыльскі шлях» у гэтым годзе адбудзецца: збор удзельнікаў адбудзецца каля кінатэатра «Кастрычнік» у 18 гадзін, затым шэсьце да Чарнобыльскай капліцы», – сказаў Севярынец.

Раней Менгарвыканкам перанёс час пачатку акцыі з заяўленых 18 на 14-й гадзіне, зьмяніўшы пры гэтым маршрут шэсьця: арганізатары прасілі збор удзельнікаў акцыі каля тэатра опэры і балета і наступнае шэсьце па вуліцы Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы ў раёне плошчы Бангалор.

Як ужо паведамлялася, у 18 гадзін 26 красавіка ў Кіеўскім сквэры пачнецца санкцыянаваны гарвыканкамам мітынг, скліканы Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй – БНФ.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт