Беларуска - першая на фінішы Orlen Warsaw Marathon
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
23.04.2017 12:33
У маратоне ў польскай сталіцы перамагла беларуска Анастасія Іванова.
Анастасія Іванова на мэце Orlen Warsaw MarathonPAP/Bartłomiej Zborowski
Анастасія Іванова дасягнула фінішу праз 2 гадзіны 28 хвілін і 42 сэкунды пасьля старту.
Найлепшым бегуном сярод мужчын зьяўляецца кэніец Фэлікс Кімутай. 42 км 195 м ён прабег за 2 гадзіны 10 хвілін і 34 сэкунды.
Сёньняшні дзень у Варшаве праходзіць пад знакам маратону. Раніцою а 9 гадзіне стартаваў Orlen Warsaw Marathon.
Кеніец Фэлікс Кімутай на мэце Orlen Warsaw Marathon.
Бег пачаўся каля Нацыянальнага стадыёна. Амаль 20 тысяч бегуноў прабеглі 42,195 мэтраў. Ліміт часу для ўдзельнікаў складае 5 гадзін 30 хвілін. Стартавы стрэл выканала Аніта Ўладарчык, сусьветны рэкардсмэн у кіданьні молата. На стартавай лініі прысутнічаў міністар спорту Польшчы Вітальд Банька.
Маршрут праходзіць праз галоўныя камунікацыйныя шляхі Варшавы: мост Сьвентакшыскі, Стары горад, Кракаўскае Прадмесьце, Алеі Ўяздоўскія, Алею Віляноўскую, вуліцы Яна III Сабескага, Чэрнякоўскую і Солец. Маратон завершыўся каля Нацыянальнага стадыёна.
Мерапрыемства суправаджаюць спартыўныя імпрэзы і мерапрыемствы, зьвязаныя са здаровым ладам жыцьця.
яс