Logo Polskiego Radia
Print

Міністар адукацыі Нямеччыны: Трэба зьменшыць дамінуючы адсотак дзяцей імігрантаў у клясах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.04.2017 16:52
"Мы не павінны дапусьціць, каб у клясе было больш вучняў зь семʼяў імігрантаў, якія размаўляюць паміж сабой на роднай мове".
foto: polskieradio.plfoto: polskieradio.pl

Нямецкая міністар адукацыі Ёхана Ванка прапануе ўраўнаважыць у нямецкіх клясах колькасьць «нямецкіх» дзяцей і дзяцей імігрантаў. Мэтай зьяўляецца лепшая інтэграцыя.

У інтэрвію штотыднёвіку «Фокус» Ёхана Ванка сказала, што вельмі часта ў клясах адсотак мігрантаў надта вялікі. У сваю чаргу, старшыня Цэнтральнага савета яўрэяў у Нямеччыне Ёзэф Шустэр, патрабуе, каб імігрантаў абавязкова вучыць пра Галакост.

Аб праблемах нямецкай адукацыі піша таксама «Welt am Sonntag». «Мы не павінны дапусьціць, каб у клясе было больш вучняў зь семʼяў імігрантаў, якія размаўляюць паміж сабой на роднай мове, што ўскладняе інтэграцыю зь нямецкімі калегамі», – сказала нямецкая міністар адукацыі.

Акрамя таго, яна зьвярнулася да бацькоў з семʼяў мігрантаў больш часта выкарыстоўваць нямецкую мову ў хатніх умовах. «63 адсоткі чатырох-і пяцігадовых дзяцей з такіх семʼяў не гавораць на нямецкай мове», – дадала Ёхана Ванка.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт