Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы перамаглі ў маратоне праграмаваньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2017 11:12
Беларуская каманда Xeighdoughotiqueue перамагла ў маратоне альгарытмічнага праграмаваньня Deadline24.
photo: Deadline24

Беларусы перамаглі ў маратоне праграмаваньня
Беларуская каманда Xeighdoughotiqueue перамагла ў завершаным у нядзелю маратоне альгарытмічнага праграмаваньня Deadline24. Фінал ужо дзевятага конкурсу адбыўся ў сядзібе Сылескага музэю ў Катавіцэ.
Першае месца атрымала беларуская каманда Xeighdoughotiqueue ў складзе: Генадзь Караткевіч (ITMO University), Раман Удавічэнка (Yandex) і Сяргей Жгіроўскі (Yandex). Другое месца заняла каманда расейцаў AIM Tech, трэцяе месца – польская каманда HoRyxoGon.
Фіналісты прайшлі адбор сярод 1950 удзельнікаў. У фінале спаборнічала 90 удзельнікаў з цэлага сьвету, між іншым, з Польшчы, ЗША, Расеі і ПАР. Фіналісты павінны былі рашыць альгарытмічныя заданьні цягам 24 гадзін.
Арганізатарам конкурсу зьяўляецца глівіцкая фірма Future Processing, якая піша праграмы для прамысловасьці. Конкурс ладзіцца няспынна з 2009 году.

Фінал ужо дзевятага конкурсу адбыўся ў сядзібе Сылескага музэю ў Катавіцэ.

Першае месца атрымала беларуская каманда Xeighdoughotiqueue ў складзе: Генадзь Караткевіч (Унівэрсытэт ІТМО), Раман Удавічэнка (Yandex) і Сяргей Жгіроўскі (Yandex). Другое месца заняла каманда расейцаў AIM Tech, трэцяе месца – польская каманда HoRyxoGon.

Фіналісты прайшлі адбор сярод 1950 удзельнікаў. У фінале спаборнічала 90 удзельнікаў з цэлага сьвету, між іншым, з Польшчы, ЗША, Расеі і ПАР. Фіналісты павінны былі рашыць альгарытмічныя заданьні цягам 24 гадзін.

Арганізатарам конкурсу зьяўляецца глівіцкая фірма Future Processing, якая піша праграмы для прамысловасьці. Конкурс ладзіцца няспынна з 2009 году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт