Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ў выніку ДТЗ пацярпелі 18 грамадзян Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.04.2017 09:01
Аўтобус, які перавозіў 43 чалавек, па невядомых прычынах зьехаў з трасы і ў канаве лёг на бок.
PAP/Grzegorz Michałowski

У аўторак раніцою на аўтастрадзе А2 паміж гарадамі Ловіч і Лодзь (цэнтральная Польшча) мела месца дарожна-транспартнае здарэньне. Беларускі турыстычны аўтобус, які перавозіў 43 чалавек, па невядомых прычынах зьехаў з трасы й апынуўся ў канаве. На месца інцыдэнту неўзабаве прыбылі паліцыя, пажарныя й карэты хуткай дапамогі. У выніку ДТЗ пацярпелі 18 чалавек, ім аказаная мэдыцынская дапамога ў шпіталях, а таксама на месцы здарэньня. Адна жанчына, якая атрымала найбольш сур'ёзныя траўмы, дастаўленая ў клініку на верталёце мэдыцынскай авіяцыі.
Дарожная паліцыя высьвятляе прычыны ДТЗ. Адразу ж пасьля прыбыцьця на месца паліцыянты праверылі кіроўцу на прадмет утрыманьня алькаголю ў арганізме. Ён быў цьвярозым.
Аўтобус перавозіў групу турыстаў, якія вярталіся з тура з Прагі ў Менск.
Усім грамадзянам аказаная консульская дапамога з боку амбасады Беларусі ў Польшчы.

У аўторак раніцою на аўтастрадзе А2 паміж гарадамі Ловіч і Лодзь (цэнтральная Польшча) мела месца дарожна-транспартнае здарэньне.

Беларускі турыстычны аўтобус, які перавозіў 43 чалавек, па невядомых прычынах зьехаў з трасы і ў канаве лёг на бок. На месца інцыдэнту неўзабаве прыбылі паліцыя, пажарныя й карэты хуткай дапамогі.

У выніку ДТЗ пацярпелі 18 чалавек, ім аказаная мэдыцынская дапамога ў шпіталях, а таксама на месцы здарэньня. Адна жанчына, якая атрымала найбольш сур'ёзныя траўмы, дастаўленая ў клініку на верталёце мэдыцынскай авіяцыі.

Дарожная паліцыя высьвятляе прычыны ДТЗ. Адразу ж пасьля прыбыцьця на месца паліцыянты праверылі кіроўцу на прадмет утрыманьня алькаголю ў арганізме. Ён быў цьвярозым.

Аўтобус перавозіў групу турыстаў, якія вярталіся з тура з Прагі ў Менск.

Усім грамадзянам аказаная консульская дапамога з боку амбасады Беларусі ў Польшчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт