Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадары краінаў ЭЗ згадзіліся адмяніць візы для ўкраінцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2017 11:35
Дзякуючы гэтаму рашэньню, магчыма, ужо з паловы чэрвеня ўкраінцы змогуць уязджаць у ЭЗ бязь візы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Амбасадары краінаў ЭЗ згадзіліся на адмену візаў для ўкраінцаў
Дзякуючы гэтаму рашэньню магчыма ўжо з паловы чэрвеня ўкраінцы змогуць уязджаць у ЭЗ бязь візы.
Амбасадары краінаў Эўразьвязу згадзіліся на адмену візаў для грамадзян Украіны. Гэта адкрывае шлях да канчатковага зацьвярджэньня гэтага рашэньня прадстаўнікамі эўрапейскіх урадаў і фактычнай адмены візаў для ўкраінцаў ужо з 12 чэрвеня бягучага году.
Такім чынам пацьвярджаюцца паведамленьні грамадзкага Польскага радыё, якое некалькі дзён таму інфармавала пра тое, што Эўрапейскі Зьвяз менавіта ў згаданым тэрміне плянуе дазволіць украінцам уязджаць на тэрыторыю супольнасьці без абавязковых цяпер візаў.
аз

Амбасадары краінаў Эўразьвязу згадзіліся адмяніць візы для грамадзян Украіны. Гэта адкрывае шлях да канчатковага зацьвярджэньня гэтага рашэньня прадстаўнікамі эўрапейскіх урадаў і фактычнай адмены візаў для ўкраінцаў ужо з 12 чэрвеня бягучага году.

Такім чынам пацьвярджаюцца паведамленьні грамадзкага Польскага радыё, якое некалькі дзён таму інфармавала пра тое, што Эўрапейскі Зьвяз менавіта ў згаданым тэрміне плянуе дазволіць украінцам уязджаць на тэрыторыю супольнасьці без абавязковых цяпер візаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт