Logo Polskiego Radia
Print

У чэрвені ў Польшчу прыплыве першае судна з амэрыканскім газам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2017 15:16
Гэта будзе першая пастаўка амэрыканскага звадкаванага газу ў Паўночную Эўропу.
Port w ŚwinoujściuPort w ŚwinoujściuFoto: Wikipedia/Mateusz War/Wikimedia Commons

У палове чэрвеня ў польскі порт у Сьвінавуйсьці прыплыве першае судна з амэрыканскім звадкаваным газам. Польская нафта-газавая кампанія (PGNiG) падпісала дамову з фірмай “Chenniere Energy”. Гэта будзе першая пастаўка амэрыканскага звадкаванага газу ў Паўночную Эўропу.
У Польскай нафта-газавай кампаніі паведамілі, што гэта кароткачасовая пастаўка газу, аднак польская кампанія спадзяецца, што ўдасца рэалізаваць цэлую сэрыю паставак з ЗША. Паведамляецца, што дамова заключаная на добрых умовах, але цана і аб’ём газу пакуль не паведамляюцца.
PGNiG нагадвае, што вядзе палітыку дывэрсыфікацыі паставак сыравіны ў Польшчу. Між іншым, газ паступае з Катару.
a

У палове чэрвеня ў польскі порт у Сьвінауйсьці прыплыве першае судна з амэрыканскім звадкаваным газам. Польская нафта-газавая кампанія (PGNiG) падпісала дамову з фірмай “Chenniere Energy”. Гэта будзе першая пастаўка амэрыканскага звадкаванага газу ў Паўночную Эўропу.

У Польскай нафта-газавай кампаніі паведамілі, што гэта кароткачасовая пастаўка газу, аднак польская кампанія спадзяецца, што ўдасца рэалізаваць цэлую сэрыю паставак з ЗША. Паведамляецца, што дамова заключаная на добрых умовах, але цана і аб’ём газу пакуль не называюцца.

PGNiG нагадвае, што вядзе палітыку дывэрсыфікацыі паставак сыравіны ў Польшчу. Між іншым, газ паступае з Катару.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт