Logo Polskiego Radia
Print

Вітальд Вашчыкоўскі: Падтрымка «Белсату» захаваецца

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.04.2017 12:21
Фінансаваньне каналу скароціцца, але будзе дастатковым, каб выжыць – заявіў міністар замежных справаў Польшчы.
Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд ВашчыкоўскіМіністар замежных спраў Польшчы Вітальд ВашчыкоўскіФота: Polskie Radio

Міністэрства замежных справаў Польшчы надалей будзе аказваць фінансавую падтрымку тэлеканалу «Белсат», хоць і ў меншым аб’ёме. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрвію газэце Rzeczpospolita.

«Мы захаваем падтрымку. Яна будзе меншай, чым раней, але дастатковай, каб тэлеканал выжыў. Як міністар замежных справаў, я абавязаны датаваць тэлекампанію TVP, асабліва канал Telewizja Polonia, на які ішлі меншыя сродкі, але які ў большай ступені служыць мэтам польскай зьнешняй палітыкі. Палякі ў Беларусі просяць тэлеканалаў TV Polonia i TVP Kultura, а не «Белсату». У нас вельмі супярэчлівая інфармацыя наконт уплыву «Белсату» на беларускае грамадзтва. Дапамогу грамадзянскай супольнасьці можна аказваць інакш і больш эфэктыўна», – зазначыў Вітальд Вашчыкоўскі.

Вынікі адносінаў з уладамі Беларусі ў мінулым годзе Вітальд Вашчыкоўскі ацаніў пазытыўна. «Апазыцыйныя палітыкі былі дапушчаныя ў парлямэнт. Палепшылася сытуацыя палякаў у Беларусі, супраць іх не стасавалі рэпрэсіяў. Менск абяцае пачаць вяшчаньне TV Polonia i TVP Kultura», – заявіў міністар замежных справаў Польшчы.

Пры гэтым Віальд Вашчыкоўскі зазначыў, што Польшча занепакоеная рэпрэсіямі, якія зноў пачаліся ў Беларусі ў сакавіку. «Мы занепакоеныя тым, што адбылося ў Беларусі, манітаруем сытуацыю, але лічым, што дыялёг адновіцца», – заявіў Вітальд Вашчыкоўскі.

Rzeczpospolita/nn.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт