Logo Polskiego Radia
Print

Эманюэль Макрон стаў новым прэзыдэнтам Францыі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.05.2017 10:45
Лідар руху «Наперад» Эманюэль Макрон атрымаў 66,06 адсотка галасоў, а яго суперніца Марын Лё Пэн – 33,94 працэнта.
EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

У Францыі завершаны падлік галасоў другога туру прэзыдэнцкіх выбарах, які адбыўся ў нядзелю 7 траўня.

Паводле апублікаваных канчатковых дадзеных па краіне, лідэр руху «Наперад» Эманюэль Макрон атрымаў 66,06 адсотка галасоў, а яго суперніца, прадстаўнік «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пэн – 33,94 працэнта.

3 мільёны французаў у знак пратэсту прагаласавалі пустымі бюлетэнямі, а адзін мільён іх сапсавалі.

Раней Макрон, выступаючы на мітынгу перад сваімі прыхільнікамі ў Парыжы, заявіў, што для ажыцьцяўленьня неабходных краіне зьменаў патрабуецца стварыць парлямэнцкую большасьць. Таксама ён паабяцаў прыкласьці ўсе намаганьні, каб змагацца з тэрарызмам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт