Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і ЗША абмяркуюць вяртаньне паслоў?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2017 11:24
Віцэ-міністар МЗС Беларусі сустракаецца з прадстаўнікамі Дзярждэпартамэнту ЗША.
Photo: pixabay.com

Краўчанка: Беларусь і ЗША абмяркуюць вяртаньне паслоў
Віцэ-міністар МЗС Беларусі сустракаецца з прадстаўнікамі Дзярждэпартамэнту ЗША.
Беларусь і ЗША будуць абмяркоўваць вяртаньне паслоў у Менск і Вашынгтон, але не найбліжэйшымі днямі, заявіў 9 траўня пасьля выступленьня ў Атлянтычным савеце ў Вашынгтоне намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка.
Ён нагадаў, што рашэньне аб адкліканьні паслоў прымалася ў 2008 годзе „як рэакцыя на санкцыі, уведзеныя ЗША”. „Цяпер тут новая адміністрацыя, так што гэтая тэма будзе абмяркоўвацца”, — цытуе дыплямата агенцтва ТАСС .
10 траўня падчас рабочага візыту ў ЗША ў Краўчанкі заплянаваныя сустрэчы й перамовы з калегамі ў Дзярждэпартамэнце ЗША. Намесьнік міністра прызнаў, што „не чакае нейкіх прарываў” ад свайго візыту. На яго погляд, „наўрад ці гэта было б рэалістычна”. „Шчыра кажучы, я не чакаю, што новая адміністрацыя будзе прынцыпова па-іншаму ставіцца да амэрыкана-беларускіх адносінаў”, — адзначыў дыплямат, нагадаўшы, што апошнія гады гэтыя адносіны знаходзіліся на „недапушчальна нізкім узроўні”.
На пытаньне аб тым, якія крокі павінны быць зробленыя для аднаўленьня нармальнай працы паслоў, Краўчанка адказаў, што „гэта павінен быць працяг таго дыялёгу, які ўжо ёсьць”. Неабходнае „пашырэньне сфэр узаемнага супрацоўніцтва, аднаўленьне даверу”, растлумачыў Краўчанка, бо „адсутнасьць даверу на пэўным этапе была адной з найважнейшых праблем у нашых адносінах”.
У сакавіку 2008 года колькасьць супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Менску была скарочаная паводле патрабаваньня беларускага боку з 35 да пяці чалавек. Гэта адбылося пасьля ўвядзеньня Злучанымі Штатамі санкцый у дачыненьні да дзяржканцэрна „Белнафтахім” у сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі.
28 красавіка гэтага году Мінфін ЗША абвясьціў аб працягу часовага прыпыненьня дзеяньня санкцый у дачыненьні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на тэрмін да шасьці месяцаў з 30 красавіка. Прыпыненьне накіраванае ў першую чаргу на падтрымку эканомікі Беларусі і ўзмацненьне яе незалежнасьці, растлумачылі ў пасольстве ЗША.
belapan.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт