Logo Polskiego Radia
Print

Пуцін і Трамп сустрэнуцца ў кулюарах саміту G20 у Гамбургу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.05.2017 16:45
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў сустрэўся ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам Дональдам Трампам.
PAP/EPA/RUSSIAN FOREIGN MINISTRY HANDOUT

Пуцін і Трамп сустрэнуцца ў кулюарах саміту G20 у Гамбургу
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў сустрэўся ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам Дональдам Трампам.
Супрацоўніцтва Масквы й Вашынгтону на міжнароднай арэне было найважнейшай тэмай размовы кіраўніка расейскай дыпляматыі й прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Сяргей Лаўроў і Дональд Трамп сустрэліся ўчора ў Вашынгтоне.
„Гэта пацьвярджае, што нашыя краіны, нягледзячы на ўсе вядомыя цяжкасьці, могуць і павінны вырашаць ключавыя міжнародныя праблемы”, - падсумаваў сустрэчу з амэрыканскім прэзыдэнтам Сяргей Лаўроў.
Кіраўнік расейскай дыпляматыі назваў таксама найважнейшыя пытаньні, якія закраналіся падчас яго размовы ў Белым доме з прэзыдэнтам Дональдам Трампам і дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам. Гаворка ідзе, між іншым, пра гэтак званыя зоны бясьпекі ў Сырыі, складаную сытуацыю ў Афганістане, ізраільска-палестынскі канфлікт і ажыцьцяўленьне мірных пагадненьняў ва Ўкраіне.
Сяргей Лаўроў таксама падкрэсьліў, што, на яго думку, атрымалася выцясьніць ідэалёгію з расейска-амэрыканскага дыялёгу, што дае больш шырокія магчымасьці дасягнуць паразуменьне па важных пытаньнях.
Кіраўнік расейскай дыпляматыі таксама паведаміў, што прэзыдэнты Расеі й ЗША сустрэнуцца ў кулюарах саміту Вялікай дваццаткі, які на пачатку ліпеня адбудзецца ў Гамбургу.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт