Logo Polskiego Radia
Print

Польшча не выдасьць былога міліцыянта Беларусі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.05.2017 17:25
Гэтак вырашыў апэляцыйны суд у Варшаве. Справа вяртаецца на разгляд у першую інстанцыю.
Вышэйшы суд у ВаршавеВышэйшы суд у Варшавеcommons.wikimedia.org/By Darwinek - Praca własna/ CC BY-SA 3.0

Нагадаем: 38-гадовы Дзьмітры Коўш змагаўся ў Беларусі з эканамічнай злачыннасьцю. З падробленымі грашыма затрымаў жонку афіцэра КДБ. Спэцслужбы спрабавалі абвінаваціць яго ў карупцыі, а калі гэта не ўдалося, прымусілі звольніцца з працы. Коўш зьбег у Пецярбург, а затым у Польшчу, і тут папрасіў прытулак.

У 2015 годзе Ўпраўленьне па справах іншаземцаў Польшчы прызнала Коўшу гэтак званую дадатковую абарону. Гэты від аховы прызнаецца іншаземцам, якім на радзіме пагражае небясьпека.

Беларусь унесла Коўша ў базу Інтэрпала й запатрабавала экстрадыцыі.

У сакавіку Варшаўскі суд арыштаваў Коўша. У чацьвер апэляцыйны суд у Варшаве замяніў арышт на маёмасную паруку ў памеры 30 тысяч злотых і паліцэйскі дагляд. Таксама скіраваў справу ў першую інстанцыю на паўторны разгляд. Паводле апэляцыйнага суду, суд першай інстанцыі не прыклаў дастатковых намаганьняў і не праверыў матываў, па якіх Коўш ня можа быць выдадзены Беларусі.

Gazeta Wyborcza/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт