Logo Polskiego Radia
Print

Рассельгаснагляд увёў узмоцнены кантроль у дачыненьні да 9 прадпрыемстваў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.05.2017 12:43
Таксама паведамляецца аб новых схемах махлярства» пры пастаўках малочнай прадукцыі зь Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Рассельгаснагляд увёў рэжым узмоцненага кантролю ў дачыненьні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў.
Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) паведаміла аб увядзеньні 15 мая рэжыму ўзмоцненага лябараторнага кантролю ў дачыненьні да дзевяці прадпрыемстваў Беларусі ў сувязі з выяўленымі парушэньнямі ў вытворчасьці малочнай прадукцыі, піша БелаПАН.
Як вынікае з паведамленьня расейскага ведамства, сярод такіх прадпрыемстваў – ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (а таксама яго Капыльскі і Любанскі філіялы), ААТ «Баранавіцкі малочны завод», ААТ «Кобрынскі масласырзавод», ААТ «Пружанскі малочны камбінат», ААТ «Бабулін крынка», ААТ«Малочная кампанія «Наваградзкія дары», ААТ «Маладзечанскі малочнай камбінат», КВУП «Мазырскія малочныя прадукты«, а таксама ААТ «Лепельскі малочна-кансэрвавы камбінат».
Уведзеныя таксама часовыя абмежаваньні на пастаўку прадукцыі вытворчасьці прадпрыемства «Малочны полюс» з-за выяўленых парушэньняў у вытворчасьці малака.
Напярэдадні вечарам Рассельгаснагляд распаўсюдзіў прэс-рэліз, у якім паведаміў аб фактах выяўленьня «рэшткавага ўтрыманьня вэтэрынарных прэпаратаў» у малочнай прадукцыі беларускай вытворчасьці, а таксама перавышэньня дапушчальнага ўзроўню натаміцына (супрацьгрыбковага прэпарата) у беларускіх сырах.
У прэс-рэлізе таксама паведамлялася «аб новых схемах махлярства» пры пастаўках малочнай прадукцыі з Беларусі.
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі прэтэнзіі Рассельгаснагляду пакуль не камэнтуюць.
...

Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) паведаміла аб увядзеньні 15 мая рэжыму ўзмоцненага лябараторнага кантролю ў дачыненьні да дзевяці прадпрыемстваў Беларусі ў сувязі з выяўленымі парушэньнямі ў вытворчасьці малочнай прадукцыі, піша БелаПАН.

Як вынікае з паведамленьня расейскага ведамства, сярод такіх прадпрыемстваў – ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (а таксама яго Капыльскі і Любанскі філіялы), ААТ «Баранавіцкі малочны завод», ААТ «Кобрынскі масласырзавод», ААТ «Пружанскі малочны камбінат», ААТ «Бабуліна крынка», ААТ«Малочная кампанія «Наваградзкія дары», ААТ «Маладзечанскі малочнай камбінат», КВУП «Мазырскія малочныя прадукты«, а таксама ААТ «Лепельскі малочна-кансэрвавы камбінат».

Уведзеныя таксама часовыя абмежаваньні на пастаўку прадукцыі вытворчасьці прадпрыемства «Малочны полюс» з-за выяўленых парушэньняў у вытворчасьці малака.

Напярэдадні вечарам Рассельгаснагляд распаўсюдзіў прэс-рэліз, у якім паведаміў аб фактах выяўленьня «рэшткавага ўтрыманьня вэтэрынарных прэпаратаў» у малочнай прадукцыі беларускай вытворчасьці, а таксама перавышэньня дапушчальнага ўзроўню натаміцына (супрацьгрыбковага прэпарата) у беларускіх сырах.

У прэс-рэлізе таксама паведамлялася «аб новых схемах махлярства» пры пастаўках малочнай прадукцыі зь Беларусі.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі прэтэнзіі Рассельгаснагляду пакуль не камэнтуюць.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт