Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Латвіі распачаў візыт у Польшчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.05.2017 12:58
Галоўнымі тэмамі перамоваў Анджэя Дуды і Раймандса Вэёніса будзе бясьпека й рэгіянальная супраца.
PAP/Marcin Obara

Прэзыдэнт Латвіі распачаў візыт у Польшчу
Галоўнымі тэмамі перамоваў Анджэя Дуды і Раймандса Вэёніса будзе бясьпека і рэгіянальная супраца. Гэта будуць самыя істотныя элемэнты перамоваў, паколькі ў Польшчы і Латвіі ўзмоцненая прысутнасьць войскаў NATO. «Краіна знаходзіцца ня толькі разам у праграме ўзмацненьня ўсходняга флянгу альянсу, але найперш Польшча ў ліку дзяржаваў, якія ўваходзяць у батальён NATO ў Латвіі. Там знаходзіцца польская танкавая рота», – адзначыў міністар у канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.
Другой важнай тэмай перамоваў зьяўляецца рэгіянальная супраца ў кантэксьце ініцыятывы Трох мораў. «Польшча і Латвія зьяўляюцца часткай гэтага велізарнага пляну спалучэньня Цэнтральнай Эўропы на восі поўнач-поўдзень», – сказаў Шчэрскі.
Перамовы прэзыдэнтаў зьяўляюцца элемэнтам падрыхтоўкі да ліпеньскага саміту краін рэгіёну Трох мораў ва Ўроцлаве.

Гэта будуць самыя істотныя элемэнты перамоваў, паколькі ў Польшчы й Латвіі ўзмоцненая прысутнасьць войскаў NATO. «Краіна знаходзіцца ня толькі разам у праграме ўзмацненьня ўсходняга флянгу альянсу, але найперш Польшча ў ліку дзяржаваў, якія ўваходзяць у батальён NATO ў Латвіі. Там знаходзіцца польская танкавая рота», – адзначыў міністар у Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.

Другой важнай тэмай перамоваў зьяўляецца рэгіянальная супраца ў кантэксьце ініцыятывы Трох мораў. «Польшча й Латвія зьяўляюцца часткай гэтага велізарнага пляну спалучэньня Цэнтральнай Эўропы на восі поўнач-поўдзень», – сказаў Шчэрскі.

Перамовы прэзыдэнтаў зьяўляюцца элемэнтам падрыхтоўкі да ліпеньскага саміту краін рэгіёну Трох мораў ва Ўроцлаве.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт