Logo Polskiego Radia
Print

Найбольшы лягер для ўцекачоў у Эўропе кантралявала італьянская мафія

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.05.2017 13:19
Дзякуючы гэтаму мафія зарабіла мільёны эўра. Сёньня ў арышт трапіла 58 чалавек.
pixabay.com/Public Domain CC0

Найбольшы лягер для ўцекачоў у Эўропе кантралявала італьянская мафія
Дзякуючы гэтаму мафія зарабіла мільёны эўра. Сёньня ў арышт трапіла 58 чалавек.
Лягер функцыянуе на пэрыфэрыі 15-тысячнага гарадка Ізола-ды-Капо-Рыцута. Ён займае паверхню 5 гектараў, у ім жыве 1,5 тысячы ўцекачоў.
Мафія была замешаная ў пастаўку абедаў і прадуктаў харчаваньня ў лягер. Са 100 мільёнаў эўра, якія дзяржава прызначыла на харчаваньня ўцекачоў, 30 мільёнаў трапіла ў рукі мафіі.
У сьледзтве і аблаве ўдзельнічала больш за 500 функцыянэраў. Былі арыштаваныя 68 чалавек, у гэтым дырэктар дабрачыннай арганізацыі «Брацтва міласэрнасьці», якая займаецца лягерам і некалькімі цэнтрамі для мігрантаў на высьпе Лямпэдуза, у арышт трапіў таксама мясцовы пробашч, лякальныя палітыкі і бізнэсмэны.
Затрыманым высунутыя абвінавачаньні ў прыналежнасьці да мафіі і сувязях зь ёй, вымагальніцтвах, махлярствах, незаконным захоўваньні зброі і растраце дзяржаўных сродкаў.

Лягер функцыянуе на пэрыфэрыі 15-тысячнага італьянскага гарадка Ізола-ды-Капо-Рыцута. Ён займае паверхню 5 гектараў, у ім жыве 1,5 тысячы ўцекачоў.

Мафія была замешаная ў пастаўку абедаў і прадуктаў харчаваньня ў лягер. Са 100 мільёнаў эўра, якія дзяржава прызначыла на харчаваньне ўцекачоў, 30 мільёнаў трапіла ў рукі мафіі.

У сьледзтве й аблаве ўдзельнічала больш за 500 функцыянэраў. Былі арыштаваныя 68 чалавек, у гэтым дырэктар дабрачыннай арганізацыі «Брацтва міласэрнасьці», якая займаецца лягерам і некалькімі цэнтрамі для мігрантаў на высьпе Лямпэдуза, у арышт трапіў таксама мясцовы пробашч, лякальныя палітыкі і бізнэсмэны.

Затрыманым высунутыя абвінавачаньні ў прыналежнасьці да мафіі і сувязях зь ёю, вымагальніцтвах, махлярствах, незаконным захоўваньні зброі ды растраце дзяржаўных сродкаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт