Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы - рэвалюцыя на фармацэўтычным рынку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.05.2017 15:14
Аптэка толькі для фармацэўта, яна павінна быць разьлічаная на 3 тыс. чалавек, а адлегласьць ад іншай аптэкі - ня менш за 500 м.
www.pixabay.com/CC0

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў зьмены ў Фармацэўтычны закон, які некалькі тыдняў таму быў прыняты парлямэнтам Польшчы.

Асноўным новаўвядзеньнем зьяўляецца правіла «аптэка – для аптэкара» – гэта азначае, што новыя аптэкі змогуць адкрываць толькі фармацэўты. Пры гэтым адзін фармацэўт зможа быць уладальнікам максымальна чатырох аптэк.

Акрамя таго, на 3 тыс. жыхароў гміны (найменшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка) павінна быць адна аптэка, а адлегласьць паміж аптэкамі ў прамой лініі павінна складаць ня менш за 500 мэтраў. Новы закон тычыцца толькі аптэк, якія адкрываюцца, ён не ахоплівае ўжо дзеючых. Асноўная мэта закону, паводле заканадаўцаў, – гэта дэканцэнтрацыя аптэчнага рынку.

Зьмены ў Фармацэўтычны закон сустрэліся з вострай крытыкай многіх эканамістаў, аптэкараў, фармацэўтаў ды іншых прадстаўнікоў фармацэўтычна-мэдычнага рынку. Паводле іх, закон абмяжоўвае канкурэнцыю і ўмешваецца ў свабодны рынак, у выніку чаго страцяць пацыенты, паколькі аптэка, ня маючы побач канкурэнта, зможа дыктаваць цэны.

Цяпер у Польшчы працуе каля 15 тыс. аптэк і 25 тыс. фармацэўтаў. Палова ўсіх аптэк належыць да аптэчных сетак.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт