Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнту Польшчы Анджэю Дудзе споўнілася 45 гадоў (АРХІЎНЫЯ ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.05.2017 17:04
Будучы кіраўнік дзяржавы нарадзіўся ў Кракаве 16 мая 1972 года ў сям’і навукоўцаў.
PAP/Marcin Obara

Прэзыдэнту Польшчы Анджэю Дудзе споўнілася 45 гадоў. Будучы кіраўнік дзяржавы нарадзіўся ў Кракаве 16 мая 1972 года ў сям’і навукоўцаў. Палітыкай заняўся дастаткова позна: у 2005 годзе стаў экспэртам парлямэнцкай фракцыі кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць», якая сёньня кіруе ў Польшчы. Таксама ў 2005 годзе абараніў дысэртацыю, атрымаўшы навуковы тытул кандыдата юрыдычных навук.
У 1994 годзе ажаніўся на Агаце Карнгаўзэр – дачцэ вядомага польскага паэта Юльяна Карнгаўзэра. Прэзыдэнцкая пара выхоўвае 22-гадовую дачку Кінгу, якая пайшла па сьлядах бацькі й вучыцца на юрыдычным факультэце кракаўскага Ягелёнскага ўнівэрсытэта.
З 6 жніўня 2015 году займае пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Польшча.

Прэзыдэнту Польшчы Анджэю Дудзе споўнілася 45 гадоў. Будучы кіраўнік дзяржавы нарадзіўся ў Кракаве 16 мая 1972 года ў сям’і навукоўцаў.

Палітыкай заняўся дастаткова позна: у 2005 годзе стаў экспэртам парлямэнцкай фракцыі кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць», якая сёньня кіруе ў Польшчы. Таксама ў 2005 годзе абараніў дысэртацыю, атрымаўшы навуковы тытул кандыдата юрыдычных навук.

У 1994 годзе ажаніўся на Агаце Карнгаўзэр – дачцэ вядомага польскага паэта Юльяна Карнгаўзэра. Прэзыдэнцкая пара выхоўвае 22-гадовую дачку Кінгу, якая пайшла па сьлядах бацькі й вучыцца на юрыдычным факультэце кракаўскага Ягелёнскага ўнівэрсытэта.

З 6 жніўня 2015 году займае пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Польшча.

вс

усе старэйшыя здымкі - прыватны архіў Анджэя Дуды

/

/

/

Анджэй
Анджэй Дуда справа
/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт