Logo Polskiego Radia
Print

Продаж алькаголю будзе абмежаваны ў Менску 30 траўня і 10 чэрвеня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2017 09:02
Гэтая мера зьвязаная з правядзеньнем у Менску апошніх званкоў і выпускных вечароў.
photo: pixabay.com/CC0

Продаж алькаголю будзе абмежаваны ў Менску 30 траўня і 10 чэрвеня
Рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэта, у беларускай сталіцы 30 траўня і 10 чэрвеня будзе абмежаваны продаж алькаголю.
Як сказана ў дакумэнце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, з 8:00 30 траўня да 8:00 31 траўня і з 8:00 10 чэрвеня да 8:00 11 чэрвеня будзе абмежаваны продаж «гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напояў з абʼёмнай доляй этылявага сьпірту 7% і больш».
Гэтая забарона не закране розьнічны гандаль на абʼектах грамадзкага харчаваньня ў разьліў.
У гэтыя ж дні будзе забаронены «раздробны гандаль півам і слабаалькагольнымі напоямі з абʼёмнай доляй этылявага сьпірту ня больш за 7%».
Нягледзячы на тое, што ў рашэньні не пазначаная прычына ўвядзеньня забароны, ня цяжка здагадацца, што гэтая мера зьвязаная з правядзеньнем у Менску апошніх званкоў і выпускных вечароў.

Рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэта, у беларускай сталіцы 30 траўня і 10 чэрвеня будзе абмежаваны продаж алькаголю.

Як сказана ў дакумэнце, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, з 8:00 30 траўня да 8:00 31 траўня і з 8:00 10 чэрвеня да 8:00 11 чэрвеня будзе абмежаваны продаж «гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напояў з абʼёмнай доляй этылявага сьпірту 7% і больш». Гэтая забарона не закране розьнічны гандаль на абʼектах грамадзкага харчаваньня ў разьліў.

У гэтыя ж дні будзе забаронены «раздробны гандаль півам і слабаалькагольнымі напоямі з абʼёмнай доляй этылявага сьпірту ня больш за 7%».

Нягледзячы на тое, што ў рашэньні не пазначаная прычына ўвядзеньня забароны, ня цяжка здагадацца, што гэтая мера зьвязаная з правядзеньнем у Менску апошніх званкоў і выпускных вечароў.

naviny.by/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт