Logo Polskiego Radia
Print

Польшча надалей адмаўляецца прымаць нелегальных мігрантаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2017 09:39
У Брусэлі прайшла нарада, прысьвечаная працам над новым законам аб прадстаўленьні прытулку.
PAP/EPA/MIGUEL PAQUET

У Брусэлі сёньня адбылася чарговая эўразьвязаўская нарада, прысьвечаная працам над новым законам аб прадастаўленьні прытулку. Пра гэта дыскутавалі міністры ўнутраных спраў 28 краін ЭЗ. Польскі міністар Марыюш Блашчак яшчэ перад сустрэчай казаў, што Польшча выступае за вяртаньне ўцекачоў у іх краіны. Такую прапанову ён агучыў на паседжаньні ў Брусэлі.

Міністар пераконваў, што перасяленьне імігрантаў зьяўляецца кепскім плянам. “Я падтрымліваю мадэль, якую ўвяла Аўстрыя. Яна заключаецца ў тым, каб адпраўляць нелегальных мігрантаў назад”, - сказаў Марыюш Блашчак.

У аўторак Эўрапейская камісія зноў пагражала Польшчы і Вугоршчыне працэсамі за адмову прымаць уцекачоў. Гаворка пра бежанцаў, якія знаходзяцца ў лягерах у Грэцыі і Італіі. У адказ прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла заявіла, што ў дадзены момант няма магчымасьці, каб Польшча прымала мігрантаў, а краіна не пагаджаецца на прымусовае вызначэньне іх колькасьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт