Logo Polskiego Radia
Print

Былы дырэктар ФБР будзе вывучаць ролю Расеі ў выбарах у ЗША

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2017 11:53
Яго галоўная задача – высьветліць, ці штаб Дональда Трампа быў зьвязаны з Расеяй.
PAP/EPA/SHAWN THEW

Былы дырэктар ФБР Робэрт Мюлер Дэпартамэнтам юстыцыі ЗША прызначаны спэцыяльным пракурорам, задачай якога будзе кіраваньне сьледзтвам у справе ўмяшальніцтва Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў 2016 годзе. Яго галоўная задача – высьветліць, ці штаб Дональда Трампа быў зьвязаны з Расеяй.
Падазрэньні, што выбарчы штаб Трампа кантактаваўся з расейскім бокам, прычыніліся да таго, што дэмакраты пачалі патрабаваць пакліканьня спэцыяльнага пракурора, а нават абвяшчэньне прэзыдэнту імпічмэнту.
Робэрт Мюлер прыняў прызначэньне і сьцьвердзіў, што «зробіць усё, што ў яго магчымасьцях, каб выканаць даверанае яму заданьне».
Незразумелым застаецца, якую ролю ў прыняцьці гэтага рашэньня адыграў сам Дональд Трамп.

Былы дырэктар ФБР Робэрт Мюлер Дэпартамэнтам юстыцыі ЗША прызначаны спэцыяльным пракурорам, задачай якога будзе кіраваньне сьледзтвам у справе ўмяшальніцтва Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў 2016 годзе. Яго галоўная задача – высьветліць, ці штаб Дональда Трампа быў зьвязаны з Расеяй.

Падазрэньні, што выбарчы штаб Трампа кантактаваўся з расейскім бокам, прычыніліся да таго, што дэмакраты пачалі патрабаваць пакліканьня спэцыяльнага пракурора, а нават абвяшчэньня прэзыдэнту імпічмэнту.

Робэрт Мюлер прыняў прызначэньне і сьцьвердзіў, што «зробіць усё, што ў яго магчымасьцях, каб выканаць даверанае яму заданьне».

Незразумелым застаецца, якую ролю ў прыняцьці гэтага рашэньня адыграў сам Дональд Трамп.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт