Logo Polskiego Radia
Print

Дуда: Не жадаем, каб ЭЗ разьмяркоўваў уцекачоў у Польшчу

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.05.2017 17:33
«Калі нехта хоча, можа свабодна прыехаць і застацца на агульных падставах».
Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер і Польшчы Анджэй Дуда падчас афіцыйнага візыту Штайнмаера ў Варшаву. 19 траўня 2017 г.Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер і Польшчы Анджэй Дуда падчас афіцыйнага візыту Штайнмаера ў Варшаву. 19 траўня 2017 г.PAP/Jacek Turczyk

Прэзыдэнт Польшчы не жадае, каб Эўрапейскі зьвяз разьмяшчаў у яго краіне мігрантаў. Пра гэта Анджэй Дуда заявіў на прэс-канфэрэнцыі з нагоды візыту ў Польшчу прэзыдэнта Нямеччыны. Анджэй Дуда пры гэтым зазначыў, што Польшча адкрытая для мігрантаў, але толькі для тых, хто хоча прыехаць дабравольна.

«Калі нехта хоча, можа свабодна прыехаць у Польшчу. Калі нехта хоча застацца ў Польшчы, то можа зрабіць гэта на агульных падставах», – заявіў прэзыдэнт. Анджэй Дуда падкрэсьліў, што праблему масавага наплыў уцекачоў трэба вырашаць не ў Эўропе, а ў саміх зонах канфліктаў.

У аўторак Эўрапейская камісія прыгразіла пачаць судовы працэс супраць Польшчы і Вугоршчыны за адмову прымаць у сябе ўцекачоў, якія цяпер знаходзяцца ў лягерах у Грэцыі і Італіі. У чацьвер міністар унураных справаў Польшчы Марыюш Блашчак пацьвердзіў, што Польшча ісьці на саступкі ў гэтым пытаньні не зьбіраецца.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт