Logo Polskiego Radia
Print

Ноч музэяў у Варшаве: Што цікавага можна ўбачыць?

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.05.2017 13:12
Свае дзьверы для наведвальнікаў адчыняць ня толькі музэі й галерэі, але й варшаўскі водаправод.
pixabay.com

Больш за 230 установаў культуры Варшавы адчыняць свае дзьверы ў Ноч музэяў. Уваход у музэі, мастацкія галерэі ды іншыя цікавыя ўстановы будзе бясплатны.

У музэі нобэлеўскай ляўрэаткі Марыі Складоўскай-Кюры адбудзецца дэманстрацыя хімічных досьведаў. Таксама пройдзе сустрэча з францускай пісьменьніцай Наташай Анры (Natacha Henry) – аўтаркай кнігі пра Марыю Складоўскую-Кюры і яе менш вядомую, але ня менш цікавую сястру Браніславу.

Музэй Варшавы арганізуе экскурсіі па старых будынках, якія нядаўна прайшлі грунтоўную рэстаўрацыю. Варшаўскі водаправод запрашае наведаць насосную й фільтравальную станцыі, якія былі пабудаваная ў XIX стагодзьдзі, а таксама прапануе пазнаёміцца з сучаснымі ўстаноўкамі ачысткі вады.

Жыхары й госьці Варшавы змогуць падарожнічаць па горадзе на рарытэтных трамваях і аўтобусах, якія спэцыяльна выедуць на вуліцы ў гэтую ноч.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт