Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Сынгапура прыехаў у Польшчу ўмацоўваць эканамічныя сувязі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.05.2017 10:26
У 2014 годзе тавараабарот паміж Польшчай і Сынгапурам склаў амаль 2 млрд даляраў.
Прэзыдэнт Сынгапура Тоні Тан на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе (архіўныя здымак, 2009 год)Прэзыдэнт Сынгапура Тоні Тан на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе (архіўныя здымак, 2009 год)Monikia Flueckiger/World Economic Forum

Умацаваньне палітычных і эканамічных адносін – галоўныя мэты афіцыйнага візыту прэзыдэнта Сынгапура ў Польшчу. Сёньня, 22 траўня, Тоні Тан сустрэнецца з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, а заўтра – са старшынём Сэната Станіславам Карчэўскім. Гэта першы ў гісторыі візыт галавы Сынгапура ў Польшчу.
Дзяржсакратар ў Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі сказаў, што візыт прэзыдэнта Сынгапура зьяўляецца часткай праграмы эканамічнай дыпляматыі Анджэя Дуды. «На дадзены момант Сынгапур займае 3-е месца ў сьвеце па абʼёме ВУП на душу насельніцтва», – нагадаў чыноўнік.
«Гэта таксама адзін з самых буйных імпартэраў польскай прадукцыі ў Азіі. Гэта краіна, якая вельмі дынамічна разьвіваецца ў галіне сучасных тэхналёгій, інвэстыцый і навукі. Сынгапур – адзін з эканамічных цэнтраў Азіі, і для нас важна падтрымліваць палітычныя й эканамічныя адносіны з гэтай дзяржавай», – адзначыў Кшыштаф Шчэрскі.
У 2014 годзе тавараабарот паміж Польшчай і Сынгапурам склаў амаль 2 млрд даляраў. У гэтым горадзе-дзяржаве працуе больш за 60 польскіх фірмаў.
Дыпляматычныя адносіны паміж Польшчай і Сынгапурам былі ўстаноўленыя ў 1969 годзе.

Умацаваньне палітычных і эканамічных адносін – галоўныя мэты афіцыйнага візыту прэзыдэнта Сынгапура ў Польшчу. Сёньня, 22 траўня, Тоні Тан сустрэнецца з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, а заўтра – са старшынём Сэната Станіславам Карчэўскім. Гэта першы ў гісторыі візыт галавы Сынгапура ў Польшчу.

Дзяржсакратар у Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі сказаў, што візыт прэзыдэнта Сынгапура зьяўляецца часткай праграмы эканамічнай дыпляматыі Анджэя Дуды. «На дадзены момант Сынгапур займае 3-е месца ў сьвеце па абʼёме ВУП на душу насельніцтва», – нагадаў чыноўнік.

«Гэта таксама адзін з самых буйных імпартэраў польскай прадукцыі ў Азіі. Гэта краіна, якая вельмі дынамічна разьвіваецца ў галіне сучасных тэхналёгій, інвэстыцый і навукі. Сынгапур – адзін з эканамічных цэнтраў Азіі, і для нас важна падтрымліваць палітычныя й эканамічныя адносіны з гэтай дзяржавай», – адзначыў Кшыштаф Шчэрскі.

У 2014 годзе тавараабарот паміж Польшчай і Сынгапурам склаў амаль 2 млрд даляраў. У гэтым горадзе-дзяржаве працуе больш за 60 польскіх фірмаў.
Дыпляматычныя адносіны паміж Польшчай і Сынгапурам былі ўстаноўленыя ў 1969 годзе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт