Logo Polskiego Radia
Print

"Пакуль яшчэ рана называць дату прыняцьця Польшчай эўра"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.05.2017 17:41
З 28 членскіх краін Эўразьвязу ў эўразону ўваходзіць 19 краін, у 9 краінах свая валюта.
pixabay.com/Public Domain CC0

Пакуль яшчэ рана называць дату прыняцьця Польшчай эўра ў якасьці грашовай адзінкі, паведаміў у Брусэлі намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Конрад Шыманьскі.

Ён таксама пазытыўна выказаўся ў адрас Эўракамісіі, якая абвергнула чуткі пра тое, што да 2015 году ўсе краіны Эўрапейскага Зьвязу павінны ўвесьці эўра. Пра гэта на днях напісала адна зь нямецкіх газэт.

Падчас сустрэчы з журналістамі ў Брусэлі віцэ-міністар Шыманьскі зазначыў, што перад тым, як Польшча прыме эўра, эўразона павінна рэфармавацца, паколькі на сёньня ў ёй назапасілася шмат праблем.

Уступаючы ў Эўразьвяз, Польшча, як і іншыя новыя члены міжнароднай структуры, абавязалася прыняць эўра. Пры гэтым у ходзе перамоўнага працэсу канкрэтная дата пераходу на эўра не называлася.

З 28 членскіх краін Эўразьвязу ў эўразону ўваходзіць 19 краін, у 9 краінах свая валюта, у тым ліку ў Даніі, якая ў выніку перамоўнага працэсу атрымала права не ўступаць у эўралэнд. Такім жа правам валодае Вялікабрытанія, якая аднак неўзабаве пакіне шэрагі членаў Эўразьвязу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт