Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць ахвяр тэракту ў Манчэстэры вырасла да 22

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.05.2017 08:45
У сувязі з тэрактам, да якога прызналася Іслямская дзяржава, затрымалі 23-гадовага мужчыну.
PAP/EPA/NIGEL RODDIS

Колькасьць ахвяр тэракту ў Манчэстэры вырасла да 22
Таксама высьветлена, што за выбух адказвае адна асоба, якая ў выніку тэракту загінула.
Учора вечарам пасьля канцэрту амэрыканскай вакалісткі Арыяны Грандэ тэрарыст-самазабойца дэтанаваў выбухоўку. Сярод 22 сьмяротных ахвяр ёсьць дзеці, 59 чалавек параненыя.
«На гэтым этапе сьледзтва вядома, што гэта быў адзін чалавек. «Мы высьвятляем, ці ён быў часткай большай групы, ці дзейнічаў самастойна», – паінфармавала паліцыя Манчэстэру.
Выбух наступіў пасьля канцэрту, на якім былі пераважна падлеткі і маладыя людзі. «Манчэстэр Арэна» зьяўляецца найбольшай у Эўропе канцэртнай пляцоўкай, адчыненай у 1995 годзе. У ёй можа разьмясьціцца 21 тысяча гледачоў. Падчас канцэрту Арыяны Грандэ заля была цалкам запоўненая.


Учора вечарам пасьля канцэрту амэрыканскай вакалісткі Арыяны Грандэ тэрарыст-самазабойца дэтанаваў выбухоўку. Сярод 22 сьмяротных ахвяр ёсьць дзеці, 59 чалавек параненыя.

«На гэтым этапе сьледзтва вядома, што гэта быў адзін чалавек. «Мы высьвятляем, ці ён быў часткай большай групы, ці дзейнічаў самастойна», – паінфармавала паліцыя Манчэстэру. Паліцыя думае, што вызначыла асобу тэрарыста, але пакуль не падае гэтую інфармацыю да ведама. У сувязі з тэрактам, да якога прызналася Іслямская дзяржава, затрымалі 23-гадовага мужчыну.

Выбух наступіў пасьля канцэрту, на якім былі пераважна падлеткі і маладыя людзі.

«Манчэстэр Арэна» зьяўляецца найбольшай у Эўропе канцэртнай пляцоўкай, адчыненай у 1995 годзе. У ёй можа разьмясьціцца 21 тысяча гледачоў. Падчас канцэрту Арыяны Грандэ заля была цалкам запоўненая.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт