Logo Polskiego Radia
Print

На ўезд у Эўропу чакае 6 млн 600 тыс. імігрантаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.05.2017 08:11
Цягам апошніх трох месяцаў іх колькасьць павялічылася на больш чым 12%.
pixabay.com/Public Domain CC0

На ўезд у Эўропу чакае 6 млн 600 тыс. імігрантаў
Цягам апошніх трох месяцаў іх колькасьць павялічылася на больш за 12%.
На ўезд у Эўропу чакае 6 мільёнаў 600 тысяч імігрантаў. Пра гэта паведаміла нямецкая газэта „Bild”, якая спасылаецца на сакрэтны даклад сілаў бясьпекі.
Паводле дакумэнту, 3 мільёны 300 тысяч імігрантаў чакае магчымасьці ўезду на тэрыторыі Турцыі. Па адным мільёне хоча ўехаць у Эгіпт і Лібію, па некалькі сотняў тысяч – у Ярданію, Альжыр і Туніс. Цягам апошніх трох месяцаў іх колькасьць павялічылася на больш за 12%.
Паводле нямецкага выданьня, зусім нечакана партыя канцлеркі Ангелы Мэркель, то бок Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны (ХДС) вырашыла выкарыстоўваць пытаньне іміграцыі ў цяперашняй выбарчай кампаніі.
У сваёй выбарчай праграме, спасылаючыся на „бясьпеку й свабоду жыцьця ў Нямеччыне”, хрысьціянскія дэмакраты абяцаюць абвастрыць правілы, паводле якіх краіна прымае імігрантаў.
У сваю чаргу грамадзяне ў сацсетках нагадаць, што гэта хрысьціянскія дэмакраты праз палітыку „адкрытых дзьвярэй” у найбольшай ступені прычыніліся да ўзьнікненьня цяперашняга міграцыйнага крызысу.
аз

На ўезд у Эўропу чакае 6 мільёнаў 600 тысяч імігрантаў. Пра гэта паведаміла нямецкая газэта „Bild”, якая спасылаецца на сакрэтны даклад сілаў бясьпекі.
Паводле дакумэнту, 3 мільёны 300 тысяч імігрантаў чакае магчымасьці ўезду на тэрыторыю Турцыі, адзін мільён хоча ўехаць у Эгіпет і Лібію, некалькі сотняў тысяч – у Ярданію, Альжыр і Туніс. Цягам апошніх трох месяцаў іх колькасьць павялічылася на больш за 12%.

Паводле нямецкага выданьня, зусім нечакана партыя канцлеркі Ангелы Мэркель, то бок Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны (ХДС), вырашыла выкарыстаць пытаньне іміграцыі ў цяперашняй выбарчай кампаніі.

У сваёй выбарчай праграме, спасылаючыся на „бясьпеку й свабоду жыцьця ў Нямеччыне”, хрысьціянскія дэмакраты абяцаюць грамадзянам узмоцніць правілы, паводле якіх краіна прымае імігрантаў.

У сваю чаргу грамадзяне ў сацсетках нагадваюць, што менавіта хрысьціянскія дэмакраты праз палітыку „адкрытых дзьвярэй” у найбольшай ступені прычыніліся да ўзьнікненьня цяперашняга міграцыйнага крызысу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт