Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда: Польшчы патрэбная новая Канстытуцыя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.05.2017 20:51
Кіраўнік Польшчы падсумаваў два гады сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у тэлезвароце.
PAP/Marcin Obara

Два гады таму Анджэй Дуда перамог на прэзыдэнцкіх выбарах
Кіраўнік Польшчы падсумаваў два гады сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у тэлезвароце.
Сёньня мінае два гады з дня перамогі Анджэя Дуды на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы. З гэтай нагоды кіраўнік краіны зьвярнуўся да грамадзян па тэлебачаньні са зваротам.
Анджэй Дуда падсумаваў два гады сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў і паведаміў пра свае найважнейшыя пляны на будучыню, у тым ліку датычныя ўнутранай палітыкі.
23 траўня 2015 году кандыдат ад партыі „Права й справядлівасьць” Анджэй Дуда перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў дзеючага прэзыдэнта Браніслава Камароўскага. Анджэя Дуду падтрымала 51,5% выбаршчыкаў.
аз

Сёньня мінае два гады з дня перамогі Анджэя Дуды на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы. З гэтай нагоды кіраўнік краіны зьвярнуўся да грамадзян па тэлебачаньні.

Анджэй Дуда падсумаваў два гады сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў і паведаміў пра свае найважнейшыя пляны на будучыню, у тым ліку датычныя ўнутранай палітыкі.

Прэзыдэнт падкрэсьліў, што „Польшчы патрэбная новая Канстытуцыя, каб яна магла больш эфэктыўна разьвівацца й быць дзяржавай, якая задавальняе сваіх грамадзянаў”.

24 траўня 2015 году кандыдат ад партыі „Права й справядлівасьць” Анджэй Дуда перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў дзеючага прэзыдэнта Браніслава Камароўскага. Анджэя Дуду падтрымала 51,5% выбаршчыкаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт