Logo Polskiego Radia
Print

Польшча не плянуе рэфэрэндум у справе эўра

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.06.2017 10:57
Прадстаўнікі ўраду заявілі, што не прадугледжваюць такі сцэнар.
Foto: Devcore/Wikimedia Commons

Польшча не плянуе правядзеньне рэфэрэндуму аб уступленьні ў зону эўра. Такая заява была зроблена намесьнікам прэмʼер-міністра ў Брусэлі Матэвушам Маравецкім. Палітык прыняў удзел у абмеркаваньні сацыяльна-эканамічных праблем ЭЗ на эканамічным форуме ў Бруселі.

У ходзе абмеркаваньня намесьнік прэмʼер-міністра спыталі наконт арганізацыі такога тыпу плебісцыту. Матэвуш Маравецкі сказаў, што ўрад не рыхтуе такога сцэнару.«Мы не плянуем, назіраючы за тым, што адбываецца ў эўразоне.

На сёньняшні дзень Польшча адпавядае ўсім крытэрам пераходу на эўра, апроч удзелу ў мэханізьме ЕРМ-2. Польскі ўрадовец заявіў, што гэты мэханізм трэба зьмяняць, бо ён зьяўляецца прычынай праблем, зь якімі цягам многіх гадоў змагаецца Партугалія.

Віцэ-прэмʼер дадаў, што на ягоную думку, зона эўра хутка не абʼяднаецца хутка. Матэвуш Маравецкі адзначыў, што ўсё яшчэ існуюць вялікія адрозьненьні паміж краінамі з поўдня і поўначы Эўропы.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт