Logo Polskiego Radia
Print

Белы Дом назваў Крэмль адной з галоўных пагроз

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.06.2017 12:13
Расея, Іран і тэрарызм - адныя з галоўных пагроз у сьвеце, заявіў віцэ-прэзыдэнт ЗША.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк ПэнсВіцэ-прэзыдэнт ЗША Майк ПэнсPAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Амэрыканскі віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс заявіў, што Расея, Іран і тэрарызм зьяўляюцца аднымі з галоўных пагроз у сьвеце, у барацьбе зь якімі ЗША гатовыя дапамагчы саюзьнікам па NATO.

«Ад спробаў Расеі перакроіць міжнародныя межы сілай да спробаў Ірана дэстабілізаваць Блізкі Ўсход, да глябальнай пагрозы тэрарызму, які можа нанесьці ўдар у любы час у любым месцы – здаецца, у сьвеце больш небясьпечна сёньня, чым калі-небудзь пасьля падзеньня камунізму чвэрць стагодзьдзя назад», – заявіў Пэнс.

Віцэ-прэзыдэнт адзначыў, што Вашынгтон цалкам гатовы выконваць свае саюзьніцкія абавязацельствы ў рамках NATO й «прытрымлівацца прынцыпу, што напад на аднаго (члена NATO) – гэта атака на ўсіх нас».

Адзначым, што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін на днях заявіў, што адносіны Расеі з ЗША – найгоршыя з часоў Халоднай вайны.

А ўчора сталы прадстаўнік ЗША пры ААН падкрэсьліла, што санкцыі супраць Расеі захаваюцца.

корреспондент/риа новости/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт