Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Алексіевіч патлумачыла сваю скандальную фразу пра каталікоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.06.2017 08:12
У камэнтары нобэлеўская ляўрэатка заявіла, што яе словы былі мэтафарай.
screen shot/radyjo.net

Сьвятлана Алексіевіч патлумачыла сваю скандальную фразу пра каталікоў
Святлана Алексіевіч патлумачыла, што яна мела на ўвазе, калі казала «каталікі будуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна». Гэтая фраза прагучала 9 чэрвеня падчас прамой лініі на расейскім тэлеканале «Дождь» і выклікала шырокі розгалас. У тым ліку выступіў і кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які нагадаў нобэлеўскай ляўрэатцы, што «будучы асобамі публічнымі, неабходна памятаць пра адказнасьць за свае словы».
У камэнтары парталу tut.by Алексіевіч заявіла, што яе словы былі мэтафарай.
«Калі мне задалі пытаньне пра Ўкраіну, я сказала, што Крым – гэта, несумненна, акупацыя, а што тычыцца Данбаса – гэта, вядома, вайна, разьвязаная Пуціным. Такую вайну можна разьвязаць у любым месцы. Можна адправіць туды танкі, пару машын з аўтаматамі, адмарозкі заўсёды якія-небудзь знойдуцца. Гэта можна разгойдаць і ў Беларусі, каталікі будуць ваяваць з праваслаўнымі. Трэба было мне сказаць, што й праваслаўныя з каталікамі, што ва Ўкраіне нават праваслаўныя з праваслаўнымі /ваююць/. Ні пра якіх католікаў, ні пра якую вайну ў Беларусі гаворкі не ішло. Я зьдзіўляюся, як яны змаглі прачытаць усё гэта. Гэта была мэтафара – не пра тое, што каталікі будуць ваяваць з праваслаўнымі», – патлумачыла пісьменьніца.

Сьвятлана Алексіевіч патлумачыла, што яна мела на ўвазе, калі казала «каталікі будуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна». Гэтая фраза прагучала 9 чэрвеня падчас прамой лініі на расейскім тэлеканале «Дождь» і выклікала шырокі розгалас.

У тым ліку выступіў і кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які нагадаў нобэлеўскай ляўрэатцы, што «будучы асобамі публічнымі, неабходна памятаць пра адказнасьць за свае словы».

У камэнтары парталу tut.by Алексіевіч заявіла, што яе словы былі мэтафарай.

«Калі мне задалі пытаньне пра Ўкраіну, я сказала, што Крым – гэта, несумненна, акупацыя, а што тычыцца Данбаса – гэта, вядома, вайна, разьвязаная Пуціным. Такую вайну можна разьвязаць у любым месцы. Можна адправіць туды танкі, пару машын з аўтаматамі, адмарозкі заўсёды якія-небудзь знойдуцца. Гэта можна разгойдаць і ў Беларусі, каталікі будуць ваяваць з праваслаўнымі.

Трэба было мне сказаць, што й праваслаўныя з каталікамі, што ва Ўкраіне нават праваслаўныя з праваслаўнымі /ваююць/. Ні пра якіх католікаў, ні пра якую вайну ў Беларусі гаворкі не ішло. Я зьдзіўляюся, як яны змаглі прачытаць усё гэта. Гэта была мэтафара – не пра тое, што каталікі будуць ваяваць з праваслаўнымі», – патлумачыла пісьменьніца.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт