Logo Polskiego Radia
Print

Палякі ацанілі ўрад сваёй краіны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.06.2017 09:47
Найлепшы - міністар па пытаньнях сям'і Эльжбета Рафальска, найгоршы - міністар абароны Антоні Мацярэвіч.
Урад Польшчы на чале з Бэатай ШыдлаУрад Польшчы на чале з Бэатай ШыдлаPAP/Radosław Pietruszka

Газэта Rzeczpospolita публікуе апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае па замове выданьня сацыялягічнай лябараторыяй IBRiS й прысьвечанае ацэнцы грамадзянамі працы ўраду Польшчы.
42,8% рэспандэнтаў лічыць, што найлепшым чыноўнікам ва ўрадзе зьяўляецца міністар па пытаньнях сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска. Другое месца (39,6%) заняў віцэ-прэм'ер, міністар фінансаў і разьвіцьця Матэвуш Маравецкі, а трэцяе (39,3) - міністар лічбавых тэхналёгій Анна Стрэжыньска. У параўнаньні з падобным апытаньнем, праведзеным у 2016 годзе, у Анны Стрэжыньскай сярод усіх міністраў - найбольшы рост пазытыўных ацэнак яе працы (больш за 12%).
Найгоршымі міністрамі, паводле рэспандэнтаў, зьяўляюцца міністар абароны Антоні Мацярэвіч і міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (абодва па 59,4%). На трэцім месцы па колькасьці нэгатыўных ацэнак - міністар унутраных спраў Польшчы Мар'юш Блашчак (53,3%).

Газэта Rzeczpospolita публікуе апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае па замове выданьня сацыялягічнай лябараторыяй IBRiS й прысьвечанае ацэнцы грамадзянамі працы ўраду Польшчы пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Бэаты Шыдла.

42,8% рэспандэнтаў лічыць, што найлепшым чыноўнікам ва ўрадзе зьяўляецца міністар па пытаньнях сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска. Другое месца (39,6%) заняў віцэ-прэм'ер, міністар фінансаў і разьвіцьця Матэвуш Маравецкі, а трэцяе (39,3) - міністар лічбавых тэхналёгій Анна Стрэжыньска. У параўнаньні з падобным апытаньнем, праведзеным у 2016 годзе, у Анны Стрэжыньскай сярод усіх міністраў - найбольшы рост пазытыўных ацэнак яе працы (больш за 12%).

Найгоршымі міністрамі, паводле рэспандэнтаў, зьяўляюцца міністар абароны Антоні Мацярэвіч і міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (абодва па 59,4%). На трэцім месцы па колькасьці нэгатыўных ацэнак - міністар унутраных спраў Польшчы Мар'юш Блашчак (53,3%).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт